Навiны
Футбалісты беларускай «маладзёжкі» згулялі ўнічыю на новым Нацыянальным стадыёне
Футбалісты маладзежнай зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з камандай Кітая ў таварыскім матчы ў Мінску − 1:1, паведамляе БелТА.
Віцэ-прэзідэнт Алімпійскага камітэта КНР аб Нацыянальным футбольным стадыёне: Гэта сімвал дружбы народаў дзвюх краін
Рэалізаваны праект па будаўніцтве нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску з’яўляецца прыкладам палітычнага даверу і глыбокай дружбы паміж народамі Беларусі і Кітая. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па фізічнай культуры і спорце КНР, віцэ-прэзідэнт Алімпійскага камітэта КНР Чжан Цзяшэн 7 чэрвеня на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску, паведамляе БелТА.
Лукашэнка прыбыў на цырымонію адкрыцця нацыянальнага футбольнага стадыёна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на цырымонію адкрыцця ў Мінску Нацыянальнага футбольнага стадыёна, паведамляе БелТА.
Федэрацыі футбола Беларусі і Кітая маюць намер развіваць супрацоўніцтва
Афіцыйная дэлегацыя з Кітая перад адкрыццём Нацыянальнага футбольнага стадыёна пабывала на базе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» ў Мінску. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Матчам маладзежных зборных Беларусі і Кітая адкрыецца Нацыянальны футбольны стадыён
Футбалісты маладзежных зборных Беларусі і Кітая правядуць 7 чэрвеня таварыскі матч у Мінску, паведамляе SB. by.
Герман Пранішнікаў — мастак, які змяніў Беларусь
Сёлета, 26 мая, споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Германа Міхайлавіча Пранішнікава, чыё імя носіць Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя». Гэта ён у свой час — разам з літаратарам, журналістам Ізяславам Катляровым і тагачасным старшынёй Светлагорскага гарвыканкама Аляксандрам Якабсонам — быў ініцыятарам яе стварэння, існым прыхільнікам таго, каб галерэя арыентавалася на лепшыя рэалістычныя традыцыі сусветнага мастацтва. І гэта па яго прапанове яна атрымала назву «Традыцыя».
Якіх кулінарных традыцый прытрымліваліся мінчане ў савецкі час
У працяг папярэдняй «кулінарнай» экспазіцыі зацікаўлены чытач можа завітаць на выстаўку Музея гісторыі горада Мінска «Гастранамічная культура Мінска. ХХ стагоддзе», дзе можна паглыбіцца ў атмасферу савецкай паўсядзённасці, рэшткі якой і дагэтуль захоўваюцца ў кожным доме. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту.
Сергяенка: «Вытокi» — гэта пэўны рухавік для любога горада, асабліва невялікага райцэнтра
Фестываль «Вытокi» дае магчымасць далучыцца да гісторыі, культуры, пагутарыць са знакамітымі спартсменамі, і для любога горада ён з’яўляецца пэўным рухавіком у развіцці. Аб гэтым на фестывалі ў Паставах сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, перадае БелТА.