Навiны
Мудрасць — код усяго жывога
Паказы спектакляў — прэтэндэнтаў на Нацыянальную тэатральную прэмію праходзяць у сталіцы Беларусі
Выніковы этап пачалі мінскія тэатры. Але будзе магчымасць паглядзець пастаноўкі і тэатраў Брэста, Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Бабруйска і Маладзечна — іх прадстаўляюць на найстарэйшай драматычнай сцэне краіны.
Пра стварэнне «Клуба выпускнікоў акадэміі мастацтваў» аб'явілі падчас святкавання 80-годдзя навучальнай установы
Сябрамі гэтага клуба могуць стаць знакамітыя асобы Беларусі, якія сёння працуюць у розных сферах. І гэта не толькі артысты і рэжысёры, мастакі і дызайнеры, скульптары і тэлемайстры, мастацтвазнаўцы і маладыя даследчыкі. Яшчэ сярод выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — грамадскія і нават палітычныя дзеячы краіны. Што зразумела, бо кожны творца нясе адчуванне сваёй краіны.
У Мінску прайшло гашэнне новай маркі ў гонар 100-годдзя Беларускага радыё
Тыраж маркі складзе 8 тысяч экзэмпляраў. Выпушчаны таксама спецыяльны канверт першага дня. Гашэнне адбылося спецыяльным штэмпелем, які дзейнічае толькі адзін дзень.
Фільмам адкрыцця сёлетняга «Лістапада» стала спартыўная драма Дзмітрыя Сарокі «Пераломны момант»
Веславанне — танец сілы
Больш за тыдзень з класным маскоўскім тэатрам: «Майстэрня Пятра Фаменкі» прывезла ў Мінск чатыры спектаклі
Народжаная Перамогай: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначыла 80-годдзе
Навучальная установа, дзе жыве творчасць, — гэта стараліся падкрэсліць ў своеасаблівым пралогу ўрачыстага пасяджэння. Неабходнасць прафесійных творцаў рэспубліка адчула адразу пасля вайны: Беларусь аднаўлялася пасля вызвалення, але ўжо глядзела далёка наперад — як будзе ствараць, гарманізаваць свет і радаваць людзей. Ужо праз два месяцы пасля Перамогі, 20 жніўня 1945-га года было прынята і зацверджана пастановай рашэнне аб арганізацыі Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута. А ўжо 14 лістапада 1945 года на акцёрскім аддзяленні з’явіліся першыя студэнты — 27 чалавек, якія займаліся тады яшчэ ў памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. З 1 верасня 1953 года адкрываецца мастацкі факультэт — тады ўжо інстытут перастаў быць выключна тэатральным. Створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры... Прырастаць кафедрамі, спецыяльнасцямі па розных кірунках навучальная ўстанова працягвала ў залежнасці ад таго, як іх неабходнасць дыктаваў час.
105-годдзе Андрэя Макаёнка адзначылі ў НББ
Гран-пры «Золата «Лістапада» за найлепшы ігравы фільм прысуджаны паўночна-асецінскай карціне «Паляўнічы»
Менавіта гэты фільм убачылі гледачы пасля закрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» — такая традыцыя. Але яна не адзіная, якой трымаецца аргкамітэт, таму што сёлета вельмі ўразіла вялікая колькасць гасцей з розных частак свету. Усяго падчас фестывалю дэманстраваліся фільмы з 40 краін. Тое, што Беларусь не абыходзяць увагай прадстаўнікі розных дзяржаў, падкрэслілі прызы і дыпломы, якія атрымалі кінамайстры з Германіі і В’етнама, ЗША і Індыі, Ірана, Японіі, Францыі і Іспаніі, Венесуэлы, Расіі, Кітая...
У Мінску выступіў камерны ансамбль «Солисты Москвы» пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета
У Мінску адбылося выступленне камернага ансамбля «Солисты Москвы» пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета, паведамляе БелТА.