Навiны
«Ніякія сучасныя сродкі камунікацый не заменяць жывых зносін»
У гэтым перакананы дэпутат па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 97 Вячаслаў Даніловіч
Белстат паведаміў, колькі маладых і шматдзетных сем’яў атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы ў 2024 годзе
Расходы на выплату дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей у 2024 годзе склалі 3 млн 380 тыс. рублёў, што на 10,9% больш, чым у 2023 годзе. Расходы на выплату дзярждапамог па мацярынстве ў мінулым годзе, па дадзеных Мінпрацы, абышліся ў 277 млн 400 тыс. рублёў — гэта на 7,3% больш, чым годам раней. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У Афганістане больш нельга гуляць у шахматы
Улады Афганістана прыпынілі правядзенне ўсіх шахматных мерапрыемстваў на нявызначаны тэрмін. Як паведамляе агенцтва Khaama Press, прычынай сталі рэлігійныя абмежаванні, уведзеныя Міністэрствам па справах дабрадзейнасці і прадухіленні заган.
Гарнасько і Салас узялі золата і серабро ў практыкаванні з абручом на этапе Кубка выкліку
Беларускія гімнасткі Аліна Гарнасько і Настасся Салас сталі прызёрамі першага этапу сусветнага Кубка выкліку па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у партугальскім Партымау, паведамляе SB.by.
«Лабірынты памяці» Лізаветы Пастушэнкі
Да 25 мая можна пазнаёміцца з экспазіцыяй «Лабірынты памяці» — першым выставачным праектам мастачкі Лізаветы Пастушэнкі ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аўтар прадставіла на суд гледача больш за 30 твораў, выкананых у розных тэхніках графікі, у тым ліку змешанай з выкарыстаннем сепіі, сангіны і соусу.
У пасляваенныя гады мастакі апавялі мір і стваральную працу
Лейтматывам выяўленчага мастацтва Беларусі першых пасляваенных дзесяцігоддзяў была, безумоўна, прага жыцця. Творцы апявалі мір, засяроджваючыся на тэмах стваральнай працы і кароткага каштоўнага адпачынку гараджаніна і вяскоўца. У ліку аўтараў, якія прысвяцілі сваю творчасць гэтаму кірунку, быў Адольф Гугель.
Да 23 верасня праходзіць прыём заявак на «Viva Kola Art»
Арганізатары рэспубліканскага мастацкага конкурсу «Viva Kola Art», а гэта Беларускі саюз мастакоў, Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту і Веласіпедны клуб «Мінск», запрашаюць мастакоў да ўдзелу ў новым сезоне. Прыём заявак працягнецца да 23 верасня, а 28 кастрычніка ў Палацы мастацтва адкрыюць выстаўку па выніках творчага спаборніцтва. Партнёры праекта — Нацыянальны Алімпійскі камітэт, Беларускі саюз архітэктараў, Федэрацыя хакея ды іншыя.
Трамп аб’явіў аб спыненні агню паміж Індыяй і Пакістанам
У аб’ектыве памяці — подзвіг народа
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны закранулі кожнага беларуса, адбіліся на жыцці кожнай сям’і, боль роднай зямлі перадаецца з пакалення ў пакаленне, а ўспаміны сведкаў служаць напамінам пра тое страшнае, што перажыў наш народ. Фотавыстаўка «Памяць у аб’ектыве — 80 гадоў подзвігу», прысвечаная юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, працуе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
Сямейны фестываль «Наша Перамога» праходзіць у сталіцы 10 мая
Мінск прымае маштабны сямейны фестываль «Наша Перамога». Святочныя мерапрыемствы праходзяць на пляцоўцы каля Палаца спорту і на набярэжнай ракі Свіслач — адной з найбуйнейшых адкрытых прастор у цэнтры горада.