Навiны
У склад новай камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па захаванні і абароне гістарычнай памяці ўвойдуць шэсць беларускіх парламентарыяў
Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім ІПАТАЎ у размове з журналістамі нагадаў, што падчас пасяджэння 68-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, якое ў чэрвені адбылося ў Брэсце, было прынята рашэнне аб стварэнні Камісіі па захаванні і абароне гістарычнай памяці. Пытанне аб кандыдатах у гэту камісію з беларускага боку было разгледжана ў сераду падчас Савета Палаты прадстаўнікоў.
У Беларусі і Ірана добрыя перспектывы супрацоўніцтва
Гэтымі днямі Беларусь з візітам па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў наведвае іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Аліясгарам Багерзадэ.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў усклалі кветкі да брацкай магілы ў мінскім парку імя Чалюскінцаў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзімам Іпатавым прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы воінаў Савецкай арміі, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 — 1944 гадах, паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты парламента.
Савет Палаты прадстаўнікоў разгледзеў новыя задачы
Шэраг задач, якія Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка паставіў перад парламентарыямі і супрацоўнікамі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, звязаны з узмацненнем выканальніцкай дысцыпліны (у адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта № 11). Акрамя таго, абмеркаваны прапановы аб абнаўленні Дырэктывы Прэзідэнта ад 31 снежня 2010 года № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Асобная ўвага на пасяджэнні была нададзена вывучэнню практыкі прымянення заканадаўства і ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады, стварэнню Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў. Падрабязна абмеркаваны мерапрыемствы з удзелам дэпутатаў як унутры краіны, так і на знешнім контуры.