Top.Mail.Ru

Навiны

«Мы не адсякалі карані». Лукашэнка заклікае краіны ЕАЭС захоўваць прыхільнасць да агульнага рынку
188

«Мы не адсякалі карані». Лукашэнка заклікае краіны ЕАЭС захоўваць прыхільнасць да агульнага рынку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае краіны Еўразійскага эканамічнага саюза захоўваць прыхільнасць да агульнага рынку, значную частку якога складае расійскі рынак. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае БелТА.


Кіраўнікі ўрадаў прыбываюць у Беларусь для ўдзелу ў Еўразійскім міжурадавым Савеце
209

Кіраўнікі ўрадаў прыбываюць у Беларусь для ўдзелу ў Еўразійскім міжурадавым Савеце

У Мінск прыбываюць кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС для ўдзелу ў запланаваным на 2 кастрычніка пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Кіраўнікі ўрадаў таксама наведаюць II Міжнародную прамысловую выставу «ІНАПРАМ. Беларусь» і прымуць удзел у пленарнай сесіі «Вытворча-тэхналагічная кааперацыя: узаемадапаўняльнае партнёрства».


Летам беларускай эканоміцы ўдалося ўтрымацца на пазітыўным трэку

Летам беларускай эканоміцы ўдалося ўтрымацца на пазітыўным трэку

Па выніках васьмі месяцаў беларуская эканоміка працягнула рост. Дынаміка ВУП склала 101,9 %. Адбылося некаторае запаволенне ў параўнанні са студзенем — ліпенем, але нязначнае — 0,2 працэнтнага пункта. Прычым яно тлумачыцца сезонным фактарам, перш за ўсё — зрушваннем на больш познія тэрміны ўборачнай у параўнанні з мінулым годам. Да таго ж жнівень традыцыйна з’яўляецца часам вялікіх водпускаў — і ў Беларусі, і ў нашых ключавых партнёраў па ЕАЭС. Адпаведна дзелавая актыўнасць у цэлым запавольваецца. Але ўвогуле эканоміка паказала нядрэнныя вынікі нават з улікам гэтых фактараў.

Беларусь уваходзіць у лік лідараў у ЕАЭС па росце зарплаты — даныя ЕЭК

Беларусь уваходзіць у лік лідараў у ЕАЭС па росце зарплаты — даныя ЕЭК

Беларусь уваходзіць у лік лідараў у Еўразійскім эканамічным саюзе па росце заработнай платы. Пра гэта сведчаць статыстычныя даныя Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), паведамляе БелТА. 

Дні ЕАЭС адкрыліся ў штаб-кватэры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва
171

Дні ЕАЭС адкрыліся ў штаб-кватэры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Бакытжан Сагінтаеў 17 верасня адкрыў Дні Еўразійскага эканамічнага саюза ў штаб-кватэры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Пекіне. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе ЕЭК.
Кааперацыйныя праекты і знешні гандаль: якія пытанні разгледзелі на пасяджэнні Савета ЕЭК
255

Кааперацыйныя праекты і знешні гандаль: якія пытанні разгледзелі на пасяджэнні Савета ЕЭК

Намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве, паведамляе БелТА.

«Мы не прыхільнікі закрытых альянсаў». Лукашэнка аб узаемадзеянні ШАС з іншымі арганізацыямі
208

«Мы не прыхільнікі закрытых альянсаў». Лукашэнка аб узаемадзеянні ШАС з іншымі арганізацыямі

ШАС трэба нарошчваць кантакты з рознымі міжнароднымі аб’яднаннямі, такімі як ЕАЭС, СНД, АДКБ, БРІКС і іншыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, перадае БелТА.


Беларускі АПК мэтанакіравана рухаецца да новых рубяжоў

Беларускі АПК мэтанакіравана рухаецца да новых рубяжоў

Беларусь цвёрда ўтрымлівае пазіцыі вядучага сусветнага экспарцёра прадуктаў харчавання. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый ГОРЛАЎ на пасяджэнні савета па аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС у Алматы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сістэму электронных аўтапашпартоў у ЕАЭС плануюць удасканаліць з улікам выяўленых складанасцяў
189

Сістэму электронных аўтапашпартоў у ЕАЭС плануюць удасканаліць з улікам выяўленых складанасцяў

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) зацвердзіла план па ўдасканаленні права Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы функцыянавання сістэм электронных пашпартоў транспартных сродкаў (шасі), электронных пашпартоў самаходных машын і іншых відаў тэхнікі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю