Навiны
У Таджыкістане рыхтуецца анталогія беларускай літаратуры
У Беларусі і Таджыкістана склаліся добрыя літаратурныя адносіны. У мінулыя гады ў Душанбэ выйшаў шэраг кніг з творамі беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на таджыкскую мову. Гэта – проза і паэзія Мікалая Чаргінца, Алеся Бадака, Юрыя Сапажкова, Міколы Мятліцкага, Георгія Марчука, іншых літаратараў нашай краіны. Зараз таджыкскія сябры беларускай літаратуры рыхтуюць анталогію сучаснай беларускай літаратуры.
Турчын прыбыў з рабочым візітам у Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД
Пасяджэнне пройдзе ў Душанбэ спачатку ў вузкім, затым у пашыраным складзе.
Аляксандр Турчын правёў сустрэчы з калегамі — прэм’ерамі Таджыкістана і Казахстана ў Душанбэ
У рамках рабочага візіту Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Душанбэ, куды ён накіраваўся для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, 4 чэрвеня адбыўся шэраг сустрэч з калегамі — прэм’ерамі Таджыкістана і Казахстана.
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.