Top.Mail.Ru

Навiны

Каля 150 бібліятэк прымуць удзел у «Бібліяночы-2026»
295

Каля 150 бібліятэк прымуць удзел у «Бібліяночы-2026»

Каля 150 бібліятэк прымуць удзел у Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Бібліяноч-2026» 24 красавіка. Пра гэта расказала намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар па ідэалогіі, сацыякультурнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая, перадае БелТА.

«У гэтым годзе акцыя прысвечана некалькім галоўным тэмам. Безумоўна, мы не абыдзем Год беларускай жанчыны, таксама закранём тэмы 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і 65-годдзя першага палёту Гагарына ў космас. У гэтым годзе ў акцыі будуць прымаць удзел 149 бібліятэк з усёй рэспублікі», — адзначыла Людміла Высоцкая. Па яе словах, у Мінску акцыя пройдзе ў 8 бібліятэках, у Мінскай вобласці — у 23 бібліятэках, у Брэсцкай вобласці — у 22, у Віцебскай — 25, у Гомельскай — 23, у Гродзенскай — 19, а ў Магілёўскай вобласці — у 29 бібліятэках. Нацыянальная бібліятэка Беларусі па традыцыі выступіць куратарам акцыі.


«Наша «Бібліяноч-2026» стане асаблівай падзеяй, таму што мы сёлета адзначаем 20-годдзе будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая расчыніла дзверы для чытачоў 16 чэрвеня 2006 года. Тэма акцыі «Бібліятэка — гэта прастора сэнсаў», — дадала Людміла Высоцкая.

Яна падкрэсліла, што ў галоўнай бібліятэцы Мінска разгорнуцца дзясяткі тэматычных пляцовак. Стартуе акцыя ў 19.00 з урачыстага тэатралізаванага адкрыцця. Аматараў інтэлектуальных гульняў чакаюць шахматна-шашачныя турніры, майстар-класы па японскіх і кітайскіх шахматах, гульня «Мафія». Для тых, хто шукае новыя веды, пройдуць лекцыі, сустрэчы, выступленні адвакатаў, экспертаў па фэншуй. На літаратурнай кухні пачаткоўцы аўтары даведаюцца, як трапіць у выдавецтва ў гэтым годзе і пра што мараць сучасныя жанчыны. Гасцей таксама чакаюць выставы, друкаваныя майстэрні, выступленні музыкантаў, інтэрактыўная праграма, вечар бардаўскай песні, інавацыйная 3D-фотазона, прэзентацыя настольнай гульні «Беларуская манаполія», інтэрактыў ад БРСМ. 

На пляцоўцы «Жаночая прастора» адбудуцца паказы модных калекцый, майстар-класы і кансультацыі астролагаў, прэзентацыя кнігі тэлевядучай Кацярыны Цішкевіч «50 адценняў голасу» для тых, хто хоча стаць дыктарамі, зразумець, як працуе голас, і навучыцца ім кіраваць.

«Скрыпка, фартэпіяна, вакал, народныя матывы, дыджэй-сэт — музычная праграма „Бібліяночы“ здзівіць нават самых спрактыкаваных меламанаў. У нас будуць вельмі цікавыя бонусныя пляцоўкі. На 23-м паверсе на адкрытай агляднай пляцоўцы пры ўмове добрага надвор’я можна будзе праз тэлескоп паназіраць за зорным небам пад выступленне скрыпачкі», — падсумавала Людміла Высоцкая.

МАК забараніў трансгендарам удзельнічаць у жаночых турнірах на Алімпійскіх гульнях
146

МАК забараніў трансгендарам удзельнічаць у жаночых турнірах на Алімпійскіх гульнях

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) аб’явіў аб новай палітыцы абароны жаночага полу ў алімпійскім спорце і кіруючых прынцыпах для міжнародных федэрацый. Заява апублікавана на сайце МАК. Пра гэта паведаміла БелТА.

Названы пяць паказчыкаў жаночага здароўя
149

Названы пяць паказчыкаў жаночага здароўя

Здаровыя валасы, добры настрой, здаровыя дзеці, рэгулярныя менструацыі і вага ў межах нормы з’яўляюцца паказчыкамі жаночага здароўя, расказаў РІА «Новости» дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Сечанаўскага ўніверсітэта, гінеколаг-хірург Аляксей Шкляр.

Дзень жанчын адзначаюць у Беларусі

Дзень жанчын адзначаюць у Беларусі

Свята вясны, стваральнай працы і пяшчоты
Мужчынам нельга? Хто будзе слухаць жаночае радыё, расказалі ў БСЖ
299

Мужчынам нельга? Хто будзе слухаць жаночае радыё, расказалі ў БСЖ

Намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын», старшыня аб’яднанай арганізацыі навукова-практычных цэнтраў сістэмы аховы здароўя ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Салдаценка расказала БелТА «Краіна гаворыць», хто будзе слухаць жаночае радыё, якое плануюць стварыць у Год беларускай жанчыны.

Сацыяльныя ўстановы Віцебскай вобласці далучаюцца да рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць»

Сацыяльныя ўстановы Віцебскай вобласці далучаюцца да рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць»

1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, ва ўсіх сацыяльных пансіянатах паўночнага рэгіёна пройдзе дзень адкрытых дзвярэй для кіраўнікоў і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, фондаў, бізнесу, грамадскіх арганізацый. 


У выніку стральбы ў Паўночнай Караліне тры чалавекі загінулі, яшчэ восем пацярпелі
315

У выніку стральбы ў Паўночнай Караліне тры чалавекі загінулі, яшчэ восем пацярпелі

Тры чалавекі загінулі, а яшчэ восем пацярпелі ў выніку стральбы ў амерыканскім горадзе Саўтпорт (штат Паўночная Караліна). Пра гэта паведамляе ТАСС.

Беларускі веласіпедыст Гарахавік перамог на дзясятым этапе «Тура Каўказа»

Беларускі веласіпедыст Гарахавік перамог на дзясятым этапе «Тура Каўказа»

Беларус Уладзімір Гарахавік выйграў дзясяты этап адной з самых прэстыжных шматдзённых велагонак на тэрыторыі Расіі — «Дружба народаў Паўночнага Каўказа», паведамляе БелТА. 


Лукашэнка: Беларуска-узбекскі жаночы бізнес-форум служыць адпраўным пунктам для новых дамоўленасцей

Лукашэнка: Беларуска-узбекскі жаночы бізнес-форум служыць адпраўным пунктам для новых дамоўленасцей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, месцам правядзення якога сёлета стаў Віцебск, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю