Top.Mail.Ru

Навiны

У Беларусі якасць паветра адсочваюць на 87 стацыянарных пунктах
376

У Беларусі якасць паветра адсочваюць на 87 стацыянарных пунктах

Для адсочвання якасці атмасфернага паветра ў Беларусі створана дзяржаўная сетка пунктаў маніторынгу. Як яны працуюць, 19 сакавіка расказала начальнік службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета Алена Мельнік, паведамляе «Минск-Новости».

Міжнародная асацыяцыя «Цэнтр падтрымкі якасці экспартнай прадукцыі» адкрыла офіс на пляцоўцы Мінскага гарадскога тэхнапарка
474

Міжнародная асацыяцыя «Цэнтр падтрымкі якасці экспартнай прадукцыі» адкрыла офіс на пляцоўцы Мінскага гарадскога тэхнапарка

Сёння ў рамках сумеснай калегіі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага агенцтва па тэхнічным рэгуляванні і метралогіі Расійскай Федэрацыі адбылося афіцыйнае адкрыццё офіса Міжнароднай асацыяцыі «Цэнтр падтрымкі якасці экспартнай прадукцыі» на пляцоўцы Мінскага гарадскога тэхнапарка. Новае прадстаўніцтва створана, каб стаць мостам паміж беларускімі вытворцамі і міжнароднымі рынкамі, забяспечваючы экспертызу ў галіне стандартызацыі, сертыфікацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі.
Вытворцу пральных сродкаў выкрылі ў неадпаведнасці заяўленых уласцівасцяў тавараў
302

Вытворцу пральных сродкаў выкрылі ў неадпаведнасці заяўленых уласцівасцяў тавараў

Пачынаючы з 9 студзеня бягучага года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна спынены ўвоз, абарачэнне і продаж двух відаў пральных сродкаў пад гандлёвай маркай Washing Tone. Вытворцам гэтай прадукцыі з’яўляецца магілёўскае прадпрыемства ТАА «Сэльвін-Про». Рашэнне аб увядзенні абмежавальных мер было прынята па выніках кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных спецыялістамі Дзяржстандарта, якія склалі адпаведнае прадпісанне яшчэ ў снежні.


Пабываць у нанаметравым свеце запрашае Дзяржстандарт на выставе «Мая Беларусь»
467

Пабываць у нанаметравым свеце запрашае Дзяржстандарт на выставе «Мая Беларусь»

19 снежня на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPО пачала сваю работу маштабная экспазіцыя «Мая Беларусь».

У Заслаўі будуюць сучасную паліклініку на 700 наведванняў у змену
687

У Заслаўі будуюць сучасную паліклініку на 700 наведванняў у змену

У Заслаўі будуюць сучасную паліклініку на 700 наведванняў у змену. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Мінскбуд».


Як ажыццяўляецца кантроль за якасцю малочных прадуктаў і якую ролю тут іграе чалавечы фактар

Як ажыццяўляецца кантроль за якасцю малочных прадуктаў і якую ролю тут іграе чалавечы фактар

Тварог з варэннем або бутэрброды з маслам і сырам — смачныя і простыя ў падрыхтоўцы варыянты сняданку, любімыя многімі. Вытворчасць малочнай прадукцыі — зусім нялёгкі працэс. Некаторыя гаспадыні, асабліва тыя, у якіх ёсць хатняя гаспадарка, умеюць рабіць з малака тварог ці масла самастойна. Іншыя ж набываюць прадукты ў крамах. Выраб якаснай і бяспечнай для здароўя «малочкі» на прадпрыемствах — працэс хоць і пераважна аўтаматызаваны, але працаёмкі, патрабуе дакладнага кантролю тэмпературы і кіслотнасці, а таксама выкарыстання спецыфічных заквасак і ферментаў. А яшчэ — адказнага выканання абавязкаў з боку работнікаў. Каб паглядзець, як гэты кантроль ажыццяўляецца на месцы, мы накіраваліся ў Вілейку — на вытворчы ўчастак Мінскага малочнага завода № 1.

Неўролаг указала на раннія прыкметы хваробы Альцгеймера
505

Неўролаг указала на раннія прыкметы хваробы Альцгеймера

Раннія сімптомы хваробы Альцгеймера лёгка прыняць за звычайныя праявы стомленасці, стрэсу або старэння, з-за чаго лячэнне не пачнецца своечасова, лічыць неўролаг Кацярына Дзем’яноўская.

Што робіцца для таго, каб мабільная сувязь была якаснай у кожным населеным пункце?

Што робіцца для таго, каб мабільная сувязь была якаснай у кожным населеным пункце?

Праблема даступнасці і якасці мабільнай сувязі ў кожным кутку краіны знаходзіцца на кантролі на самым высокім узроўні. У жніўні мінулага года Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны ўказ, згодна з якім сотавыя аператары ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб’ектаў і іншыя меры па развіцці сетак сотавай сувязі, што дасць магчымасць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу.

Патрыятызм спажывецкага кошыка

Патрыятызм спажывецкага кошыка

Няёмка нават казаць, але на беларускім спажывецкім рынку зашмат прадаецца імпартных тавараў. І з кожным годам іх доля імкнецца да павелічэння. І калі ў сегменце нехарчовых тавараў гэту тэндэнцыю яшчэ неяк можна растлумачыць: даходы не так хутка, як хацелася б, але павялічваюцца. Адпаведна спажывецкі кошык пашыраецца: ужо амаль усе абзавяліся ноўтбукамі, смартфонамі і іншымі гаджэтамі, а іх у Беларусі практычна не вырабляюць. Але чаму зніжаецца доля продажу айчынных прадуктаў харчавання?! Гэта катэгорыя ў нас развіта вельмі нават нядрэнна, у шырокім асартыменце і разнастайнасці. Магчыма, справа не толькі ў канкурэнтаздольнасці, але і ў дэфіцыце спажывецкага патрыятызму. А без жадання купляць роднае дастаткова праблематычна дабіцца вялікіх вынікаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю