Навiны
Адной з ключавых тэм адзінага дня інфармавання стала харчовая бяспека краіны
Па восені не толькі куранят лічаць. Ужо амаль завершаны ўборачныя работы на палетках. Сёлета і надвор’е, і працоўны настрой, і адказны падыход да справы і тэхналагічнай дысцыпліны паспрыялі вельмі добраму ўраджаю. А значыць, будзе і нам самім на стол што паставіць, і чым іншыя краіны падсілкаваць, зарабіўшы тым самым добрыя грошы. У сваю чаргу моцная сельская гаспадарка — адзін з гарантаў паспяховага выканання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады, якая была зацверджана рашэннем Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтых і іншых актуальных тэмах ішла размова падчас адзінага дня інфармавання, які ў чацвер праходзіў у краіне.
Міжнародная выстава-кірмаш PRODEXPO-2026 адкрылася ў Мінску
Найбуйнейшая міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш PRODEXPO-2026 адкрылася ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры «Белэкспа», перадае БелТА.
Паглядзелі, як у лабараторыях Дзяржстандарту правяраюць тавары на якасць і бяспеку
На Нацыянальным геапартале з’явяцца даныя аб якасці вады
Беларусь пашырае Нацыянальны геапартал: у яго дабавяць звесткі аб стане пітной вады, вады ў месцах купання і інфекцыйнай захваральнасці. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
У Беларусі плануюць увесці абавязковую сертыфікацыю для гасцініц
Свету пагражае дэфіцыт якаснай кавы з-за ліўняў у Бразіліі — Bloomberg
Дажджы затрымалі збор ураджаю і пагоршылі якасць зерня
Стандартызацыя — фундамент прамысловай мадэрнізацыі, абавязковая ўмова нарошчвання экспартнага патэнцыялу
У Беларусі ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць для сотавых аператараў за невыкананне патрабаванняў да ахопу тэрыторыі і якасці паслуг сотавай сувязі
Як вядома, Кіраўнік дзяржавы днямі падпісаў Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», які прадугледжвае адпаведныя папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Прафсаюзы ацанілі сітуацыю ў магазінах: міжсезонне характарызуецца наяўнасцю агародніны добрай якасці
Прафсаюзы Беларусі прадаўжаюць сістэмную работу па кантролі за сітуацыяй на спажывецкім рынку. У сакавіку бягучага года ва ўсіх рэгіёнах краіны былі праведзены экспрэс-маніторынгі гандлёвых аб’ектаў з акцэнтам на наяўнасць і якасць плодаагародніннай прадукцыі — катэгорыі тавараў, якая традыцыйна выклікае павышаную ўвагу ў міжсезонны перыяд.
Дзяржстандарт падвёў вынікі чэленджа-конкурсу відэаролікаў «Беларуская якасць — традыцыі, працавітасць, тэхналогіі»
На працягу многіх гадоў Дзяржстандарт развівае і ўкараняе розныя конкурсы на ўзроўні як рэспублікі, так і Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Як падкрэсліла старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова, удзел у такіх праектах у першую чаргу дае магчымасць моладзі паглыбіцца ў сферу стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці. У далейшым многія з удзельнікаў такіх конкурсаў звязваюць з гэтымі кірункамі сваю прафесійную будучыню.