Навiны
Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Беларусь інтэлектуальная», разлічаную на 2026–2030 гады
Яна ўключае тры падпраграмы, у якіх выразна, дэталізавана і празрыста распісаны крокі па вырашэнні задач і дасягненні мэт бягучай пяцігодкі ў сферы адукацыі. Першая падпраграма — «Дзіцячы садок і школа — тэрыторыя поспеху» — накіравана на павышэнне якасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Другая — «Дзеці і моладзь — будучыня Беларусі» — прадугледжвае пашырэнне даступнасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыялізацыю моладзі ў сучасным грамадстве. У трэцяй — «Прафесійныя кадры» — сканцэнтраваны задачы па павышэнні канкурэнтаздольнасці прафесійнай адукацыі.
Па падрабязнасці мы звярнуліся да міністра адукацыі Андрэя ІВАНЦА.
Стартаваў прыём заявак на суісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі
Як нагадалі ў Дзяржкамітэце па навуцы і тэхналогіях, прэмія прысуджаецца беларускім і расійскім навукоўцам і спецыялістам раз у два гады за выдатныя вынікі сумесных навуковых даследаванняў, адкрыцці і навуковыя дасягненні, а таксама за сумесную распрацоўку ўзораў новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій.
У самай вялікай шматдзетнай сям’і ў Беларусі выхоўваюць 14 дзяцей
У Мінпрацы і сацабароны расказалі, што самая вялікая шматдзетная сям’я пражывае ў Мінскай вобласці.
Калі запусцяць чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам і Віцебскам, расказаў кіраўнік Мінтранса РФ
Прыгарадныя бесперасадачныя чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам, Оршай і Віцебскам плануецца запусціць у красавіку. Пра гэта паведаміў журналістам міністр транспарту Расіі Андрэй Нікіцін па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое прайшло 2 лютага ў Маскве, паведамляе БелТА.
На чым засяродзяць увагу беларускія вучоныя ў рамках дзяржпраграмы «Навука для эканомікі і грамадства»
Акцэнт — на эфектыўнасць атрыманых вынікаў
У Аўстраліі выпрабуюць першую ў свеце персаналізаваную вакцыну для лячэння дзяцей з ракам мозгу
У Аўстраліі ў канцы 2026 года пачнуцца першыя ў свеце клінічныя выпрабаванні персаналізаванай вакцыны для лячэння дзяцей з цяжкімі формамі раку галаўнога мозгу. Пра гэта паведамляе тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Australian Broadcasting Corporation.
У васьмі раёнах Гомельскай вобласці адмянілі падвоз дзяцей з сельскіх населеных пунктаў у школы
Анколаг: Трэць злаякасных пухлін звязана з залішняй масай цела
Рызыку развіцця такіх новаўтварэнняў могуць выклікаць метабалічныя змены і гарманальныя парушэнні, спалучаныя з атлусценнем
«Грошы маюць значэнне». Пад такой назвай Нацбанк абвясціў старт конкурсу для відэаблогераў
Тэмай для канкурсантаў вызначылі лічбавыя фінансы.