Навiны
Біржавы тавараабарот Брэсцкай вобласці з Кітаем вырас больш чым у тры разы
За 11 месяцаў гэтага года сума біржавых здзелак паміж прадпрыемствамі Брэсцкай вобласці і суб’ектамі гаспадарання Кітайскай Народнай Рэспублікі дасягнула 7 мільёнаў долараў. Гэта ў 3,3 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
Жыхарка Гомеля паверыла ашуканцам: пазбавілася кватэры і вялікай сумы грошай
Беларусы Андрэева і Блінаў перамаглі ў танцах на лёдзе на Кубку наймацнейшых
На міжнародным турніры «Кубак наймацнейшых» па фігурным катанні, які праходзіць у «Чыжоўка-Арэне», разыграны першыя камплекты ўзнагарод, паведаміла БелТА.
У Тэгеране абмеркавалі перазагрузку інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Ірана
Днямі ў сталіцы Ірана адбылося 18-е пасяджэнне змешанай беларуска-іранскай міжурадавай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.
Больш за 64 тыс. школьнікаў Беларусі пройдуць аздараўленне падчас навагодніх і калядных свят
Ва Унутранай Манголіі ўзводзяць гіганцкі «акумулятар»
У пустыні Кузупчы, размешчанай у Ордасе (аўтаномны раён Унутраная Манголія, Паўночны Кітай), поўным ходам ідзе будаўніцтва сістэмы назапашвання энергіі магутнасцю 3 ГВт, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Лукашэнка адобрыў план абароны Беларусі на 2026—2030 гады
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў план абароны краіны на 2026—2030 гады. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка па выніках пасяджэння Савета бяспекі, паведаміла БелТА.
Першыя электробусы выйдуць на прыгарадныя маршруты ў Беларусі ў 2026 годзе
Электратранспарт будзе курсіраваць паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі.
На святы ў беларускіх здраўніцах адпачнуць каля 25 тысяч чалавек
На навагоднія святы ўсе беларускія санаторыі ўжо цалкам забраніраваны. Чакаецца, што з 25 снежня да 7 студзеня ў іх адпачне 24-25 тысяч чалавек, прычым палова з іх — замежнікі. Кошт навагодняга банкету ў санаторыях сёлета складзе каля 310 рублёў. Ахвотных правесці такім чынам галоўныя зімовыя святы дастаткова, таму знайсці вольныя месцы ўжо цяпер магчыма хіба што выпадкова — толькі калі хтосьці адмовіцца.
Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе італьянскую прэм'еру ў сакавіку
Прэм’еру спектакля «Набука» Джузэпэ Вердзі сумесна з італьянскімі калегамі рыхтуюць да канца сакавіка ў Вялікім тэатры Беларусі. Пра гэта расказала журналістам генеральны дырэктар тэатра Кацярына Дулава на традыцыйнай сустрэчы «Сам-насам з Вялікім», перадае БелТА.