Навiны
Беларуская дэлегацыя на чале з Сергяенкам наведае 25-28 мая з афіцыйным візітам Егіпет
Па запрашэнні старшыні Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі Алі аль-Гебалі 25-28 мая адбудзецца афіцыйны візіт старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі ў Арабскую Рэспубліку Егіпет. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Чаму Лукашэнка назначыў неаграрыя кіраваць Мінскай вобласцю?
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Любанскім раёне раскрыў сакрэт, чаму назначыў старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнку, які не з’яўляецца аграрыем, перадае БелТА.
Пекін і Мінск злучылі рэгулярныя чыгуначныя зносіны
У рамках перавозак Кітай—Еўропа.
Лукашэнка расказаў аб двух шляхах у развіцці вытворчай сферы Беларусі
У развіцці вытворчай сферы Беларусі ёсць два шляхі — паглыбленне бягучых кампетэнцый і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 мая на выязной нарадзе па пытаннях будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу ў Любанскім раёне, паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка: «Мы не памыляемся, што займаемся здабычай вельмі карысных і патрэбных мінеральных угнаенняў»
Чаму новы горна-абагачальны комплекс — больш чым проста прадпрыемства
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта В'етнама Чан Дык Лыонга
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Лыонг Кыонгу ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта гэтай краіны Чан Дык Лыонга. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Віцэ-прэм’ер Пяткевіч надзелена паўнамоцтвамі прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў ЕАЭС і СНД
Намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч надзелена паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце ЕЭК, па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках ЕАЭС і прызначаная нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях СНД. Адпаведны ўказ № 208 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 мая, паведамляе БелТА.
Чаго за тры дзесяцігоддзі дабілася «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў»?
Днямі грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» адзначыла сваё 30-годдзе. Сёння яно аб’ядноўвае чатыры тысячы сем’яў, а дапамагло за гэты час — дзясяткам тысяч, бо рашэнні, прынятыя ў нашай краіне на заканадаўчым узроўні, насамрэч падтрымалі многіх, а для некаторых сталі і першым крокам у стварэнні вялікай сям’і. Усе гэтыя гады арганізацыю ўзначальвае Таццяна Краўчанка — шматдзетная маці (і ўжо бабуля і прабабуля), актыўная і нераўнадушная жанчына.
Аляксандр Лукашэнка: Давайце выбудоўваць нашу палітыку і пазіцыю так, каб нам было нармальна і камфортна працаваць
У Палацы Незалежнасці — кадравы дзень. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні аб кіраўніках мясцовай вертыкалі. І па традыцыі кадравых дзён, пазначыў перад імі ключавыя задачы, важныя як для кожнага асобнага раёна, так і для краіны ў цэлым.