Навiны
VI Калядны епархіяльны фестываль нядзельных школ пройдзе ў Магілёве
VI Калядны епархіяльны фестываль мастацкай творчасці калектываў нядзельных школ «Узносьце славу Госпаду!» пройдзе 25 студзеня ў Магілёве. Аб гэтым БелТА паведамілі ў аблвыканкаме.
У Мінпрацы расказалі пра асаблівасці працы ў перыяд водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў
Працаваць пры знаходжанні ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў ніхто не забараняе, але пры гэтым можа змяніцца памер адпаведнай штомесячнай дзяржаўнай дапамогі — падрабязнасцямі падзяліліся ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Пераможцаў міжнародных алімпіяд ушаноўвалі ў індустрыяльным парку «Вялікі камень»
Больш за 40 навучэнцаў — пераможцаў міжнародных алімпіяд з усёй краіны сустрэліся з намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі Наталляй Пяткевіч, мерапрыемства прайшло ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», перадае БелТА.
«Імператар італьянскай моды» Валянціна Гаравані памёр ва ўзросце 93 гадоў
Памёр былы міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут
Былы міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут памёр ва ўзросце 77 гадоў, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.
«Калядныя вечары» прайшлі 16 студзеня 2026 года ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці
16 студзеня 2026 года ва УА «БАЦМТ» было незвычайна людна, бо сабраліся ўдзельнікі і гледачы XX юбілейнага абласнога дабрачыннага праекта «Калядныя вечары».
Памёр вядомы футбольны трэнер Юрый Пышнік
Вядомы беларускі футбольны трэнер Юрый Пышнік памёр на 84-м годзе жыцця, паведамілі ў асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Пра гэта паведаміла БелТА.
Калядкі правядуць у Магілёўскім заасадзе 17 студзеня
У Магілёўскім заасадзе ў Буйнічах 17 студзеня пройдуць калядкі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным агралесатэхнічным каледжы імя К.П. Арлоўскага.
У Беларусі стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах
У Беларусі 12 студзеня стартаваў трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Валанцёры ад БРСМ падарылі выхаванцам карэкцыйных цэнтраў свята
Сёння падводзіцца вынік абласной дабрачыннай акцыі «Гірлянда жаданняў — з верай у цуд!», якая адбылася ў рамках рэспубліканскай — «Цуды на Каляды». Валанцёры БРСМ, якія задзейнічаны ў руху «Добрае Сэрца», адправіліся ў Быхаўскі і Слаўгарадскі карэкцыйныя цэнтры, каб перадаць выхаванцам тыя падарункі, якія яны заказвалі.