Навiны
Навацыі разліку: МНС — аб патрабаваннях да дзейнасці касавага абсталявання
Днямі Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын і першы намеснік старшыні Праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў пастанову падпісалі аб пераглядзе патрабаванняў да дзейнасці касавага абсталявання.
Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа і ўсіх амерыканцаў з Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Мір, свабода і незалежнасць — гэта наша спадчына і найвялікшыя каштоўнасці, якія трэба берагчы і абавязкова абараняць»
Аб чым Прэзідэнт гаварыў беларусам з нагоды Дня Незалежнасці на Кургане Славы.
Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да падножжа Кургана Славы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.
Паміж Беларуссю і Лівіяй падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў
Сёння ў Доме ўрада ў прысутнасці Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і старшыні ўрада нацыянальнай стабільнасці Лівіі доктара Асамы Хамада падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, паведамілі ў Савета міністраў.
Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў Указ «Аб прадастаўленні паўнамоцтваў у сферы будаўніцтва»
Дакументам прадастаўляецца права аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму па ўзгадненні з Саветам Міністраў прымаць рашэнні аб вызначэнні асаблівасцяў ўзвядзення і рэканструкцыі аб’ектаў, якія патрабуюць першачарговага будаўніцтва для развіцця адпаведнага рэгіёну, паведамілі у прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб умовах дзейнасці БРУ
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указ № 267, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб умовах дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Беларускія спецыялісты пабудуюць у Лівіі цэнтр рэабілітацыі і дапамогуць развіць транспланталогію
Беларускія спецыялісты пабудуюць у Лівіі цэнтр рэабілітацыі і дапамогуць развіць транспланталогію. Гэтае пытанне абмяркоўвалі на сустрэчы ў Міністэрстве аховы здароўя міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў і міністр аховы здароўя ўрада нацыянальнай стабільнасці Лівіі Усман Абдэльджаліў, паведамляе БелТА.