Навiны
Дэлегацыя Пекінскага ўніверсітэта — у БДУ
15 ліпеня пачаўся візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) у БДУ.
Як на Міншчыне рэлізуюць грамадзянскія ініцыятывы і якая ад гэтага карысць?
«Робім усё для таго, каб падштурхнуць нашых людзей на правядзенне работ па добраўпарадкаванні»
На станцыі «Плошча Леніна» на пуці метро патрапіла жанчына
Здарэнне адбылося ўчора ўвечары. Як мяркуецца, адбылося гэта з прычыны дрэннага самаадчування пасажыркі. Гэтую сітуацыю па маніторах заўважыла дзяжурная па станцыі і абясточыла кантактную рэйку, якая знаходзіцца пад платформай. Гэтым яна прадухіліла паражэнне пасажыркі ад удару токам напружаннем 825 вольт і прыняла меры да спынення цягніка, які прыбывае.
Прадстаўнікі мясцовага самакіравання расказалі пра тое, што хвалюе людзей, і як вырашаюцца іх пытанні
Што расказалі археолагам апошнія раскопкі ў Крэўскім замку?
У гэтым годзе археалагічны сезон у Крэве пачаўся рана — яшчэ ў лютым. Гэтыя месяцы працы дакладна не прайшлі дарма: раскопкі канчаткова пацвердзілі наяўнасць трэцяй вежы, а таксама ўказалі на сляды нападу на крэпасць у 1433 годзе. Аб нечаканых адкрыццях у Крэўскім замку расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.
Дажджы ўскладняюць правядзенне жніва
Аграметэаралагічныя ўмовы садзейнічаюць павелічэнню працягласці наліву зерня, што спрыяльна адаб’ецца на паўнаважкасці коласа.
З-за падтапленняў у Мінску назіраюцца перабоі ў руху грамадскага транспарту
З-за падтапленняў у сталіцы ёсць перабоі ў руху грамадскага транспарту. Аб гэтым піша БелТА.
Дэпутаты Магілёўшчыны расказалі як насельніцтва і мясцовыя арганізацыі адрэагавалі на выклік стыхіі
У Чэрвені адкрылі новы аддзел па НС і мадэрнізаваную пажарную часць
У Чэрвені, што ў Мінскай вобласці, урачыста адкрылі новы адміністрацыйна-бытавы будынак Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і мадэрнізаваную пажарную аварыйна-выратавальную часць № 1. Гэтыя аб’екты забяспечаць бяспеку звыш 33 тысяч жыхароў раёна і стануць важным крокам у павышэнні эфектыўнасці работы ратавальнікаў.