Top.Mail.Ru

Навiны

У панядзелак пачнецца прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі

У панядзелак пачнецца прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі

Цяпер дакументы будуць прымацца з 18 ліпеня да 17 жніўня замест 20 ліпеня і 14 жніўня адпаведна. Для абітурыентаў з базавай адукацыяй на навучанне за кошт сродкаў бюджэту вызначаны тэрмін з 18 ліпеня да 1 жніўня, на платнай аснове — да 12 жніўня. Выпускнікі з атэстатам аб сярэдняй адукацыі будуць падаваць дакументы з 18 ліпеня да 6 жніўня, на платнай аснове — з 18 ліпеня да 14 жніўня. Прыём на ўзровень ПТА будуць ажыццяўляць 160 устаноў адукацыі з 15 чэрвеня да 23 жніўня.


Каля 800 байцоў студатрадаў сабраліся на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця семестра

Каля 800 байцоў студатрадаў сабраліся на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця семестра

На плошчы Дзяржаўнага сцяга сабраліся дзяўчаты і хлопцы, якія не проста любяць Радзіму, а гатовыя дзейнічаць і рухацца наперад, займацца добрымі і карыснымі справамі дзеля яе росквіту. Штабам студэнцкіх атрадаў, штабам рэспубліканскіх працоўных праектаў — зводным студэнцкім атрадам паводле кірункаў іх дзейнасці ўручылі «Працоўныя пуцёўкі».


«Папярэдзіць выхад у вёскі і гарады». Чаму ў Беларусі цяпер можна паляваць на рысь і мядзведзя

«Папярэдзіць выхад у вёскі і гарады». Чаму ў Беларусі цяпер можна паляваць на рысь і мядзведзя

Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз расказаў, чаму ў Беларусі цяпер можна паляваць на рысь і мядзведзя, паведамляе БелТА.


Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з развіццём беспілотнай галіны краіны

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з развіццём беспілотнай галіны краіны

«Трэба вызначыць, што нам трэба і ў якім аб’ёме».

Лукашэнка азнаёміўся з узорамі беспілотнікаў, якія стаяць на ўзбраенні беларускай арміі
790

Лукашэнка азнаёміўся з узорамі беспілотнікаў, якія стаяць на ўзбраенні беларускай арміі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць азнаёміцца з развіццём у краіне вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў, паведамляе БелТА.



Інтэрактыўны даведнік для паступаючых у каледжы запусцілі ў Беларусі
367

Інтэрактыўны даведнік для паступаючых у каледжы запусцілі ў Беларусі

У Беларусі запусцілі інтэрактыўны даведнік для пачтупаючых у каледжы. Аб гэтым расказаў кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандр Талатай на прэс-канферэнцыі «Уступная кампанія-2025: атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Беларусі» ў Доме прэсы, паведамляе БелТА.


«Сёння ў мяне ваенны дзень». Лукашэнка расказаў аб планах на канец пятніцы
295

«Сёння ў мяне ваенны дзень». Лукашэнка расказаў аб планах на канец пятніцы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня мае намер удзяліць увагу ваеннай тэматыцы. Аб гэтым ён расказаў на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшынёй Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая Чжан Цінвэем, перадае БелТА.

З 1 ліпеня ў Беларусі адкрыецца паляўнічы сезон на бурых мядзведзяў

З 1 ліпеня ў Беларусі адкрыецца паляўнічы сезон на бурых мядзведзяў

Паляванне на мядзведзяў было забаронена ў Беларусі ў 1930-я гады. У 1981 годзе звер быў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яна аднаўляецца адзін раз на 10 гадоў. 31 сакавіка 2025-га ўступіў у сілу адноўлены спіс рэдкіх і знікаючых відаў дзікіх жывёлін і дзікарослых раслін, зацверджаны Міністэрствам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. Спіс скарэктаваны з улікам бягучай сітуацыі.

Лукашэнка накіраваў спачуванні кіраўніцтву Індыі ў сувязі з авіякатастрофай у Ахмедабадзе
364

Лукашэнка накіраваў спачуванні кіраўніцтву Індыі ў сувязі з авіякатастрофай у Ахмедабадзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму і прэм’ер-міністру гэтай краіны Нарэндру Модзі ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі тэрарыстычнага акта паблізу горада Пахалгам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю