Навiны
Юрый Шулейка: Двухбаковае ўзаемадзеянне ўпэўнена развіваецца
Намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка правёў сустрэчу з губернатарам Цюменскай вобласці Аляксандрам Маорам.
«Аэрафлот» перасаджвае пасажыраў на рэйсы авіякампаній «Расія » і «Перамога» пасля збою ў сістэме
Мінтранс РФ і Расавіяцыя сумесна з авіякампаніяй «Аэрафлот» працуюць над перасадкай пасажыраў адмененых на фоне збою інфармацыйных сістэм рэйсаў на рэйсы кампаній «Расія» і «Перамога». Пра гэта паведамляе ТАСС.
Што агульнага ў забудове Мінска і ў архітэктуры Ле Карбюзье?
Дзе мы, а дзе ён — першае, што можа прыйсці ў галаву. Швейцарац па нараджэнні, ён у мінулым стагоддзі заснаваў у Парыжы ўласнае архітэктурнае бюро і стаў знакаміты сваімі наватарскімі рашэннямі ў архітэктуры. І адным з яго прынцыпаў была функцыянальнасць забудоў, прастата і зручнасць, у тым ліку так званых «дамоў-ячэек» для людзей. О, вось гэта ўжо нам бліжэй. І сапраўды, мэтр урбаністыкі мог бы ацаніць сучасны Мінск з пункту гледжання сваіх ідэй. А насамрэч яны сталі інтэрнацыянальнымі, пайшлі па ўсім свеце і моцна паўплывалі на архітэктурную думку, у тым ліку ў Беларусі.
«Аэрафлот» з-за тэхнічнага збою адмяніў дзясяткі рэйсаў, у тым ліку ў Мінск
Найбуйнейшы расійскі авіяперавозчык «Аэрафлот» з-за тэхнічнага збою адмяніў дзясяткі рэйсаў, у тым ліку ў Мінск. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на апавяшчэнне авіякампаніі.
У Беларусі ўбралі амаль 20% збожжавых і зернебабовых культур
У Беларусі ўбралі 19% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса), што складае 378 тыс.га. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Дзе ў Мінску працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці, расказалі ў ДАІ
У Мінску 28 ліпеня мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на дзевяці участках дарог. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на праспектах Незалежнасці (60 км/г і 80 км/г), Партызанскім (60 км/г), Дзяржынскага (60 км/г), Жукава (60 км/г), на вуліцах Прытыцкага, Дамашэўскай, радыяльнай і Леніна (на ўсіх — 60 км/г), а таксама на МКАД (90 км/г).
Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.
Ціхамірнае шчасце Надзеі Барай
Адчуванне дома звязана з пэўным станам душы, які апісваюць як ўпэўненасць у тым, што недзе ёсць месца, куды заўсёды можна і, галоўнае, хочацца вярнуцца. Гэтае адчуванне, вядома, дорыць людзям спакой, душэўную гармонію, хоць паняцце «дом» шматграннае: многім складана аддзяліць фізічную прастору, будынак у пэўнай мясцовасці ад прасторы ўспамінаў. А ёсць жа іншы погляд — згодна з ім дом і нават радзіма атаясамліваюцца з магіламі продкаў. Усё разбураецца, ад усяго можна збегчы, а яны трымаюць каля сябе мацней за іншае...
На месцы сходу грунту ў Віцебску вядуцца аднаўленчыя работы
На месцы сходу грунту ў мікрараёне Вярхоўе ў Віцебску вядуцца аднаўленчыя работы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.