Top.Mail.Ru

Навiны

Дэпутат: Міжканфесійныя адносіны ў Беларусі складваюцца гарманічна

Дэпутат: Міжканфесійныя адносіны ў Беларусі складваюцца гарманічна

Алег Дзячэнка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, па выніках візіту Патрыярха Кірыла ў Беларусь і яго сустрэчы з Прэзідэнтам нашай краіны, адзначыў: «Візіт Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў нашу краіну вельмі важны для ўмацавання праваслаўнага адзінства, якому ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Украіне кінуты сур’ёзны выклік з боку недружалюбных рэлігійных і палітычных сіл, што знаходзяцца ў блізкім і далёкім замежжы. Царкоўны раскол, захопы і знішчэнне праваслаўных храмаў, спусташэнне манастыроў, цкаванне святароў і абмежаванне рэлігійнай дзейнасці, распальванне міжканфесійнай варожасці і нянавісці — вось да чаго прывяла палітыка кіруючай вярхушкі кіеўскага марыянетачнага рэжыму».

Прэзідэнт падпісаў указ аб дзейнасці ў сферы гульнявога бізнесу
456

Прэзідэнт падпісаў указ аб дзейнасці ў сферы гульнявога бізнесу

Указ № 226 «Аб дзейнасці ў сферы гульнявога бізнесу» накіраваны на ўпарадкаванне вядзення гульнявога бізнесу, узмацненне кантролю за ажыццяўленнем дадзенай дзейнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

Аляксандр Лукашэнка: За Беларусь вы можаце быць абсалютна спакойныя

Аляксандр Лукашэнка: За Беларусь вы можаце быць абсалютна спакойныя

Аб духоўным і дзяржаўным гаварыў Прэзідэнт з прадстаяцелем Рускай праваслаўнай царквы.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 227 «Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 227 «Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»

Неабходныя новаўвядзенні ў гэтай сферы неаднаразова разглядаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. У сакавіку Аляксандру Лукашэнку прадставілі праект адпаведнага ўказа, дапрацаваны з улікам заўваг і прапаноў, выказаных на нарадзе ў маі мінулага года. Аднак Прэзідэнт адправіў дакумент на дапрацоўку. Адно з галоўных яго патрабаванняў датычылася зручнасці выкарыстання норм дакумента, змянення стылю і метадаў работы кантралюючых органаў з акцэнтам на павышэнне эфектыўнасці работы. Зацікаўленым дзяржорганам ставілася задача знайсці кампраміс, перагледзець падыходы і выдаць дакумент належнай якасці. Да гэтага пытання кіраўнік дзяржавы вяртаўся і на мінулым тыдні, падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

Сабаленка ўпершыню прабілася ў фінал «Ралан Гарос»

Сабаленка ўпершыню прабілася ў фінал «Ралан Гарос»

Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню прабілася ў фінал адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, паведамляе БелТА.


Якія навацыі чакаюцца ў працэдурах рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання?

Якія навацыі чакаюцца ў працэдурах рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання?

У Палаце прадстаўнікоў рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні праект закона «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання». 5 чэрвеня законапраект абмяркоўваўся на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў з удзелам кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі.

У Арыны Сабаленкі ёсць шанс дабіцца другога паказчыка за ўсю гісторыю рэйтынгу ВТА
307

У Арыны Сабаленкі ёсць шанс дабіцца другога паказчыка за ўсю гісторыю рэйтынгу ВТА

Месяц таму беларуская тэнісістка стала трэцяй за ўсю гісторыю пасля Серэны Уільямс і Ігі Швентэк, якая дабралася да адзнакі 11 тысяч ачкоў у сусветным рэйтынгу. А зараз у Сабаленкі ёсць шанс перасягнуць гэта дасягненне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю