Навiны
Абноўлены рэнтген-кабінет і спартыўную пляцоўку адкрылі ў Столінскім раёне да 7 лістапада
У Столінскім раёне напярэдадні 7 лістапада з'явіліся навінкі ў сацыяльнай сферы, паведамляе БелТА.
Пажарную аварыйна-выратавальную частку пасля рэканструкцыі адкрылі ў Шаркаўшчыне
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Шаркаўшчыне пасля рэканструкцыі адкрылася пажарная аварыйна-выратавальная частка № 1, перадае БелТА.
Чым запомніўся ІV Чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ?
Чэмпіянат па колцы дроў сярод сродкаў масавай інфармацыі стаў у Беларусі традыцыйным і прайшоў ужо ў чацвёрты раз на жывапісным беразе возера Вяча. Спаборніцтва гэтым разам сабрала 39 каманд, каб у сумленнай барацьбе вызначыць самых моцных і спрытных удзельнікаў. «Звязда», канешне, таксама была сярод удзельнікаў.
Абноўленыя масты, дарогі, стадыёны, дзіцячыя сады, амбулатурыі і паліклінікі: якія падарункі атрымалі беларусы да свята 7 лістапада
Традыцыйна да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі ў краіне рэканструююць і ўводзяць у строй вялікую колькасць важных аб’ектаў, у тым ліку сацыяльных: паліклінікі, бальніцы, дзіцячыя сады, навучальныя ўстановы, спартыўныя комплексы, жылыя дамы, масты і дарогі. Пра тое, якія падарункі атрымалі беларусы да свята сёлета, раскажам у гэтым аглядзе.
Новыя аб’екты адкрыліся на Гродзеншчыне напярэдадні свята 7 Лістапада
Напярэдадні свята ў Гродзенскай вобласці расчыніла свае дзверы мноства новых аб’ектаў, якія сёння сталі неад’емнай часткай жыцця мясцовых жыхароў. У пачатку тыдня ў Ашмянскім раёне ўрачыста адкрылі мадэрнізаваны комплекс пагранічнай заставы «Крайванцы». Гэта падзея стала сімвалам умацавання бяспекі і стабільнасці. У Смаргонскім раёне адбылося адкрыццё навучальнага комплексу «Пагранічная застава» навучальнага цэнтра Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, што падкрэслівае важнасць падрыхтоўкі кадраў для абароны нашай краіны.
Лукашэнка пра прасоўванне экспарту: Настаў час канкрэтных спраў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе чыноўнікаў на асабісты ўдзел кожнага ў рэалізацыі задач па прасоўванні экспарту на міжнародныя рынкі, уключаючы краіны далёкай дугі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай паездкі ў Жыткавіцкі раён, перадае БелТА.
Новае двухтыднёвае меню апрабуюць у школах Мінска пасля восеньскіх канікул
Новае двухтыднёвае меню апрабуюць у школах Мінска пасля восеньскіх канікул. Пра гэта расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, паведаміла БелТА.
У Шаркаўшчыне адкрылася прадпрыемства па ініцыятыве «Адзін раён — адзін праект»
Рэалізацыя інвестпраекта «Шматпрофільная харчовая плодаагароднінная перапрацоўчая вытворчасць» пачалася ў 2022 годзе. Пры будаўніцтве была ўцягнута ў гаспадарчы абарот маёмасць, якая не выкарыстоўвалася. На прадпрыемстве створана 20 новых працоўных месцаў, а ў перспектыве дабавіцца яшчэ 30.
Жыхар Барысава набыў на маркетплэйсе агнястрэльную зброю, а пасля прадаў яе
На разгляд у суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 22-гадовага раней не судзімага жыхара Барысава, якога абвінавачваюць у незаконных набыцці, захоўванні, перавозцы, нашэнні і збыце агнястрэльнай зброі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У Беларусі зменены патрабаванні да работы аўталавак у сельскай мясцовасці
У Беларусі ўступілі ў сілу змены ў арганізацыю гандлю ў сельскай мясцовасці праз перасоўныя гандлёвыя аб’екты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 лістапада 2025 года № 608 «Аб рэалізацыі ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2025 года № 294», якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.