Навiны
Прафсаюзы правяраюць гатоўнасць дзіцячых лагераў перад летнім сезонам
З набліжэннем летняй аздараўленчай кампаніі прафсаюзы Беларусі традыцыйна падключаюцца да работы па ацэнцы гатоўнасці дзіцячых аздараўленчых лагераў і цэнтраў да прыёму дзяцей. Галоўная задача — дапамагчы ўстановам своечасова звярнуць увагу на магчымыя слабыя месцы, каб ужо непасрэдна да адкрыцця сезону ўмовы былі бяспечнымі і камфортнымі як для адпачынку дзяцей, так і для працы супрацоўнікаў установы.
Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць у Беларусі з 1 па 10 чэрвеня
Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць у Беларусі з 1 па 10 чэрвеня. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова, паведаміла БелТА.
Нацыянальны конкурс па стварэнні турыстычнага сімвала Беларусі стартуе ў чэрвені 2026 года
Прэзідыум Савета Міністраў прыняў рашэнне аб правядзенні нацыянальнага конкурсу «Вобраз Беларусі. Пазірк і адкрыццё», які накіраваны на вызначэнне лепшага лагатыпа, слогана і канцэпцыі турыстычнага сімвала Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Беларусь прымае нацыянальны семінар МАГАТЭ
З 18 па 22 мая Беларусь прымае нацыянальны семінар МАГАТЭ «Стратэгіі абароны і інфармавання грамадскасці ў выпадку ядзернай або радыяцыйнай аварыі» ў рамках праекта МАГАТЭ «Удасканаленне нацыянальнай інфраструктуры радыяцыйнага маніторынгу і сістэмы аварыйнага рэагавання», расказалі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Крутой: абарот тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Расіяй у 2025 годзе склаў $62 млрд
У 2025 годзе ўзаемны абарот тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Расіяй склаў $62 млрд і павялічыўся на 6,2 працэнта ў параўнанні з 2024 годам. Пра гэта на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Пскове паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой, паведаміла БелТА.
Як пазбегнуць наяўнасці пратэрмінаваных прадуктаў на прылаўках нашых крам?
Пытанне на засыпку! У Магілёве пасля нядаўніх праверак МАРГ шэраг крам вымушаны былі зрабіць часовы перапынак у рабоце, каб прыбраць з прылаўкаў пратэрмінаваныя прадукты.
У Беларусі пабудавалі ў студзені-красавіку 7,6 тыс. кватэр
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені — красавіку 2026 года пабудавалі 7,6 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 842,1 тыс. кв. м жылля. Аб гэтым паведамдяе БелТА.
Падрабязнасці сустрэчы беларускай дэлегацыі з азербайджанскім лідарам
У другі дзень афіцыйнага візіту Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі і членаў беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Азербайджан адбыўся шэраг найважнейшых сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны. Беларускую дэлегацыю гэтым днём сустракаў Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліеў, Прэм’ер-міністр Азербайджанскай Рэспублікі Алі Асадаў, а таксама старшыня Мілі Меджліса Сахіба Гафарава.
Хто можа быць вызвалены ад здачы ЦЭ, расказалі ў Мінадукацыі
Начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова расказала журналістам аб тым, хто ў гэтым годзе можа быць вызвалены ад здачы цэнтралізаваных экзаменаў, перадае БелТА.
Забойства, інсцэніроўка знікнення і афёра з кватэрай: расследаванне незвычайнай крымінальнай справы завершана
Следчым упраўленнем УСК па горадзе Мінску ўстаноўлены абставіны ўчынення шэрагу злачынстваў, зробленых жыхаром сталіцы.