Навiны
У Татарстане ўзгадалі Янку Купалу
Культурна-асветніцкая гадзіна «Тукай і Купала — народныя паэты» прайшла ў сяле Пячышчы пад Казанню. Тут працуе вядомы ў Расіі музей Янкі Купалы.
Лідскі гісторыка-мастацкі музей арганізаваў выстаўку, прысвечаную Купале
Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея супрацоўнічае з рознымі ўстановамі культуры Беларусі. У тым ліку з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Музейшчыкаў злучыла адна важная ў гісторыі беларускай літаратуры падзея — прыезд у Ліду народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў сакавіку 1940 года. Роўна 85 гадоў назад. Між іншым, горад рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства!
Карціны пішуць словамі
«Вясна» — такую назву носіць паэтычны зборнік класіка айчыннай літаратуры, які нядаўна выйшаў у свет накладам 1500 экзэмпляраў. Укладальнікі дасведчаныя музейшчыкі-купалазнаўцы Галіна Варонава і Надзея Саевіч. Мастак кнігі — адметны кніжны графік Наталля Табушава.