Навiны
«Явар і каліна» гучыць на мовах народаў свету
Чуйны да беларускага слова чытач, слухач добра ведае песню ў выкананні саліста легендарных «Песняроў» Леаніда Барткевіча «Явар і каліна». «Песняй вясны лебядзінаю, / Скінуўшы зімнія чары, / Шэпчуцца явар з калінаю / Ў сумнай даліне над ярам...» І, канешне ж, ведаюць, што ў песні асновай з’яўляецца верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Купалаўскім доме
7 ліпеня ў Купалаўскім доме сабраліся прыхільнікі творчасці паэта, аматары беларускай літаратуры і культуры, каб аддаць даніну павагі першаму народнаму паэту Беларусі.
У Беларусі ўзнагароджана татарская пісьменніца
Беларуска-татарскія літаратурныя сувязі маюць даўнюю гісторыю. І ў ХХІ стагоддзі сапраўдны імпульс іх развіццю надавалі, надаюць такія пісьменнікі, дзеячы асветы і культуры, як светлай памяці народны паэт Татарстана Роберт Мінулін, нашы сучаснікі — народны паэт Татарстана Рэнат Харыс і вядомы музейшчык, кіраўнік Купалаўскага музея ў Пячышчах пад Казанню Рыма Абызава.
У Марый Эл выйдзе «Анталогія беларускай паэзіі»
Падрыхтавана да друку і ўбачыць свет «Анталогія беларускай паэзіі» на марыйскай мове.
У Казані ўшанавалі перакладчыка Купалы
У Беларусі і Татарстане добра вядомае імя паэта, перакладчыка, публіцыста, мастака народнага паэта Татарстана Рэната Харыса. Яго 85-гадовы юбілей адзначылі ў Музеі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы пад Казанню.
У Туркменістане надрукаваны новыя пераклады Купалы
У штотыднёвай туркменскай газеце «Ашгабат», якая выходзіць накладам каля 8 000 экзэмпляраў, надрукавана падборка вершаў народнага песняра Беларусі Янкі Купалы.
У Ташкенце з’явіліся новыя пераклады твораў беларускага класіка на ўзбекскую мову
Купала гучыць па-ўзбекску
У Пекіне знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Беларусі
Саюз пісьменнікаў Беларусі падтрымлівае цесныя стасункі з рознымі цэнтрамі даследванняў Беларусі, якія працуюць у кітайскіх ВНУ. Асабліва моцнае сяброўства — з беларусістамі з Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.