Навiны
БПЦ абвясціла конкурс на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта
Беларуская праваслаўная царква абвясціла конкурс на прысуджэнне прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны партал БПЦ.
Што рыхтуе Лаўрышаўскі манастыр да свайго 800-годдзя?
Праваслаўныя вернікі святкуюць Успенне Прасвятой Багародзіцы
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх двунадзясятых свят — Успенне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Дзевы Марыі, паведамляе БелТА.
У Магілёве ўспомняць свяціцеля Георгія (Каніскага)
Дні памяці славутага Святога адзначаць 5-6 жніўня. Вечарам 5 жніўня ў Свята-Мікольскім жаночым манастыры ў Магілёве адбудзецца ўсяночнае богаслужэнне архірэйскім чынам. А 6-га — пасля Літургіі ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы, якую адслужаць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і архірэі Беларускай Праваслаўнай Царквы, пройдзе малебен каля помніка свяціцеля на агляднай пляцоўцы каля спуску ў гарадскі парк Падміколле.
У Будславе праходзіць цэнтральнае набажэнства каталіцкага фэсту
У Будславе праходзіць цэнтральнае богаслужэнне ўрачыстасцяў у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, перадае БелТА.
Мітрапаліт Веніямін: Памяць жыве ў пакаленнях, у душы нашага народа
Памяць жыве ў пакаленнях, у душы нашага народа, заявіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі пасля ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі, прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.
Штогадовы Усебеларускі хрэсны ход «Жыровічы — Мінск» пройдзе 18-26 жніўня
Штогадовы Усебеларускі хрэсны ход «Жыровічы — Мінск» чацвёрты раз пройдзе з 18 па 26 жніўня. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы.
Дэпутат: Міжканфесійныя адносіны ў Беларусі складваюцца гарманічна
Алег Дзячэнка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, па выніках візіту Патрыярха Кірыла ў Беларусь і яго сустрэчы з Прэзідэнтам нашай краіны, адзначыў: «Візіт Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў нашу краіну вельмі важны для ўмацавання праваслаўнага адзінства, якому ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Украіне кінуты сур’ёзны выклік з боку недружалюбных рэлігійных і палітычных сіл, што знаходзяцца ў блізкім і далёкім замежжы. Царкоўны раскол, захопы і знішчэнне праваслаўных храмаў, спусташэнне манастыроў, цкаванне святароў і абмежаванне рэлігійнай дзейнасці, распальванне міжканфесійнай варожасці і нянавісці — вось да чаго прывяла палітыка кіруючай вярхушкі кіеўскага марыянетачнага рэжыму».