
Дадатковыя меры для мінімізацыі рызык
Школьнікі з прыкметамі захворвання могуць адсутнічаць ва ўстановах адукацыі да пяці дзён без прадастаўлення медыцынскай даведкі.

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі
Днямі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 10 аб падаўжэнні «будаўнічай амністыі» на тры гады.
Згодна з гэтым дакументам, спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, якія былі ўзведзены без дазволаў і праектнай дакументацыі, будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2028-га. Выключэнне складаюць аб’екты, размешчаныя ў Мінску.

12 маладых вучоных прызналі найлепшымі
Падтрымка навуковай моладзі — абавязковая ўмова развіцця навукі. У 2019 годзе былі зацверджаны прэміі для таленавітых маладых навукоўцаў, якія працуюць у інстытутах і даследчых цэнтрах Нацыянальнай акадэміі навук. Дзве з іх штогод прысуджаюцца ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, тэхнічных навук (яны носяць імя акадэміка Ж. І. Алфёрава). Чатыры (імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча) — уручаюцца за найлепшыя распрацоўкі ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук. І яшчэ дзве — імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага — заснаваны ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук.

Лукашэнка: Мы павінны зрабіць максімум, каб формула справядлівасці ў цэнаўтварэнні прысутнічала
Прэзідэнт прызначыў Артура Карповіча міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Да гэтага часу ён працаваў саветнікам аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі ва Уфе.

ЦВК акрэдытаваў 403 міжнародныя назіральнікі
Для назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо акрэдытаваны 403 замежныя (міжнародныя) назіральнікі. Пра гэта паведамляе ЦВК.

Намеснік міністра ўнутраных спраў сустрэўся з Штабам Місіі наглядальнікаў ад СНД
Адбылася рабочая сустрэча першага намесніка міністра ўнутраных спраў Юрыя Назаранкі з дэлегацыяй Штаба Місіі наглядальнікаў ад СНД на чале з яго кіраўніком Леанідам Анфімавым.

Больш за 7 млн бюлетэняў надрукавана да выбараў Прэзідэнта Беларусі
Больш за 7 млн бюлетэняў надрукавана да выбараў Прэзідэнта Беларусі, паведаміла журналістам сакратар ЦВК Алена Балдоўская, перадае БелТА.

Больш за 76% моладзі плануе ўзяць удзел у выбарах Прэзідэнта
Менавіта такія лічбы агучыў БелТА старшыня Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый Павел АЛЕКСА, каментуючы даныя анлайн-апытання БКМА «Беларусь будучыні — выбар маладых».

Багацце беларускага кіно праз рэквізіт, сцэнарыі, касцюмы пакажуць на «Марафоне адзінства» ў Гродне
Выставачны праект «Стагоддзе беларускага кіно» пакажуць 17 і 18 студзеня ў Гродне падчас грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства». Пра гэта паведаміла загадчыца Музея гісторыі беларускага кіно, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, Вераніка Себруковіч.

Брэстчына пабагацела ганаровымі грамадзянамі
Рашэннем пазачарговай сесіі Брэсцкага абласнога Савета званне «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці» нададзена пяці асобам. Раней гэтага звання былі ўдастоены 14 заслужаных людзей рэгіёна. Цяпер да ганаровага спіса далучыліся прозвішчы Канстанціна Сумара, Аляксандра Карпіцкага, Аляксандра Саўчыца, Сцяпана Халько і Уладзіміра Храленкі.