
Марыя Булда: «Падабаецца кідаць сабе выклік»
Артыстка, матацыклістка і проста прыгажуня... Па аналогіі з вядомым фільмам так можна сказаць пра гэтую дзяўчыну. І нават больш, таму што яна таленавітая і валодае цудоўным голасам, які ў 2024 годзе прывёў яе салісткай у Вялікі тэатр Беларусі. Яркі дэбют маладой опернай артысткі на легендарнай сцэне не здарыўся знянацку. Нягледзячы на юны ўзрост, яна ўжо была лаўрэатам міжнародных конкурсаў, папрацавала з рознымі філарманічнымі калектывамі, акцёрскую загартоўку прайшла ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. А душа хацела чагосьці больш складанага. Марыя наогул не шукае лёгкіх шляхоў, і, нягледзячы на зразумелы і натуральны для вакалістаў клопат пра галоўны інструмент — голас, — яна стала ў Беларусі першай опернай спявачкай-байкершай...

Зрабіць выбар дзеля будучыні
Крыху больш за два тыдні застаецца да важнага і адказнага кроку ў жыцці кожнага з нас — да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Наш голас, аддадзены за аднаго з кандыдатаў, вызначыць маршрут краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Таму так важна рабіць яго ўзважана, асэнсавана і адказна. Чым будуць кіравацца ў гэтым пытанні прадстаўнікі маладога пакалення беларусаў, даведаліся нашы карэспандэнты.

«Тэлефоннае» інвеставанне дабром не канчаецца
Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка нашай краіны звяртае ўвагу на высокую верагоднасць росту актыўнасці махляроў у навагоднія святы.

Як працоўны калектыў становіцца камандай?
Каманда — ключавы фактар поспеху любога прадпрыемства. Але, каб згуртаваць людзей, неабходна натхняльнае і камфортнае асяроддзе на працоўным месцы для кожнага.

Праект «УпэўненаЯ» для жанчын з абмежаванымі магчымасцямі здароўя рэалізуюць у Гомелі
Гомельскі абласны цэнтр інклюзіўнай культуры распачаў чарговы сезон матывацыйнага праекта «УпэўненаЯ».

Радзівон Смірноў: Трэба жыць сёння і так, каб не было сумна
«Наша дружная мужчынская каманда», — кажа Аляксей Смірноў аб сваёй сям’і. Мужчына стаў удаўцом, калі яго сыну Радзівону споўнілася ўсяго тры гады. Найменш ён хацеў, каб іх маленькую сям’ю шкадавалі, а найбольш — каб у сына было цікавае і шчаслівае дзяцінства. Сёння Радзівон Смірноў — лаўрэат міжнародных конкурсаў, самы юны артыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і аматар футбола.

Псіхасаматыка крыўды! Як выдаліць крыўду з душы?
Крыўда ў эзатэрыцы разглядаецца як энергетычны блок, які ўплывае на фізічны, эмацыйны і духоўны стан чалавека. Яна ўзнікае, калі чалавек адчувае, што яго чаканні, жаданні ці межы былі парушаныя. Гэтае пачуццё можа быць глыбей, чым проста эмоцыя, паколькі яно замацоўваецца ў энергетычным полі чалавека і ўплывае на якасць яго жыцця.

У Кітаі рост папулярнасці зімовых відаў спорту стымулюе продажы экіпіроўкі
З ростам папулярнасці зімовых відаў спорту ў Кітаі свайго піка дасягнуў і сезон продажаў гарналыжных касцюмаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Славуты з забытых
Аматары творчасці знакамітага рускага жывапісца Ільі Рэпіна, калі ўзнікне неабходнасць, без асаблівых цяжкасцей прыгадаюць найбольш вядомыя яго творы, назваўшы «Іван Грозны і сын яго Іван», «Бурлакі на Волзе», «Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану», «Дзяржаўны савет», «Хрэсны ход у Курскай губерні», а таксама іншыя, што ўвайшлі ў залаты фонд мастацтва.

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі
Запрацавалі пенсіённыя навацыі, прадугледжаныя Указам Прэзідэнта «Аб сацыяльнай падтрымцы». Адно з самых чаканых новаўвядзенняў — зняцце абмежаванняў памеру пенсій для працоўных пенсіянераў. Яно закране больш за 100 тысяч чалавек, якія да гэтага года атрымлівалі пенсію ў меншым памеры. Са студзеня іх даходы павялічацца — у некаторых да 500 рублёў. Прычым пералік праводзіцца аўтаматычна, таму дадаткова звяртацца ў органы па працы і сацыяльнай абароне не трэба.