Навiны
Велікоднае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска пакажуць па тэлебачанні
У гады акупацыі ў Трасцянцы загінула не менш як 546 тысяч чалавек. Адкуль узялася гэта лічба?
Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, якое вядзецца Генеральнай пракуратурай ужо на працягу пяці гадоў, раскрывае новыя факты злачыннай дзейнасці фашыстаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дакументальна даказана: маштабы трагедыі, якая ў 1941 — 1944 гадах адбылася на беларускай зямлі, значна большыя, чым лічылася дагэтуль. Да нядаўняга часу было вядома, што гітлераўцы, а таксама іх памагатыя цалкам і часткова знішчылі 9200 населеных пунктаў. У ходзе расследавання ўстаноўлена не менш як 12 868 спаленых вёсак, у тым ліку 104 новыя. Згодна з актуальнымі данымі, у гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі было праведзена не менш як 187 буйных карных аперацый, дзейнічала 578 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва.
У Свіслацкім раёне ў асаблівай пашане кукуруза
Вясна сёлета адпавядае календару, зрэшты зіма таксама прыйшла і пайшла ў свой тэрмін. Так што сяўба пачалася стандартна. Адсутнасць маразоў дае станоўчы прагноз. Аграрыі па ўсёй краіне спадзяюцца, што надвор’е будзе спрыяць, і старанна працуюць. Уласны карэспандэнт «Звязды» адправілася ў Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці, каб даведацца, як там праходзіць пасяўная.
Адным з першых у Беларусі прафесійных званароў стала жанчына
Юлія Мінчанка ўжо больш за 20 гадоў працуе званаром у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. Яе «кабінет» размешчаны за 30 метраў над зямлёй, а працоўны інструмент — 10 званоў, вага самага вялікага складае 1,6 тоны! Карэспандэнт «Звязды» пацікавілася ў далікатнай бландзінкі, як яна прыйшла ў гэтую прафесію і як ёй удаецца так віртуозна прыводзіць у рух цяжкія званы.
Кіраўнік МЗС Шры-Ланкі плануе наведаць Беларусь з візітам
Пасол Алжыра адзначыў неабходнасць больш цеснага эканамічнага ўзаемадзеяння з Беларуссю
Лукашэнка: Беларусь і Алжыр дамовіліся да канца 2027 года дасягнуць тавараабароту $500 млн
Перспектывы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы Белтэлерадыёкампаніі разгледзелі ва ўрадзе
Мінскія дынамаўцы прайгралі «Ак Барсу» ў першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Гагарына
Мінскае «Дынама» пацярпела першае паражэнне ў бягучым розыгрышы плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.