Навiны
Маск паведаміў аб першай аўтаномнай дастаўцы беспілотнага таксі кампаніі Tesla
Кіраўнік Tesla Ілон Маск абвясціў, што першая аўтаномная дастаўка беспілотнага таксі Tesla Model Y была ажыццёўлена на дзень раней за ўсталяваны тэрмін. Пра гэта паведамляе ТАСС.
У Гродне адбыўся ўрачысты выпуск студэнтаў-медыкаў
У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце вялікае свята — выпускны! Маштабнае мерапрыемства сабрала ў сценах абласной філармоніі ганаровых гасцей, выкладчыкаў, выпускнікоў і іх бацькоў. Быў дадзены старт вялікаму і цікаваму шляху, які пачалі больш за 580 маладых урачоў.
Выпуск афіцэраў ВНУ МУС адбыўся на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску
На плошчы Дзяржаўнага сцяга прайшоў урачысты рытуал выпуску афіцэраў, якія скончылі Акадэмію і Магілёўскі інстытут МУС. Пра гэта паведамляе БелТА.
Качанава: Беларуская партыя «Белая Русь» адбылася як палітычная сіла
Беларуская партыя «Белая Русь» адбылася як палітычная сіла. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.
Каля 300 курсантаў Ваеннай акадэміі Беларусі сталі афіцэрамі
У Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся выпуск афіцэраў. Каля 300 учарашніх курсантаў развіталіся са сценамі роднай ваеннай навучальнай установы, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Пярцоў: Беларуская партыя «Белая Русь» павінна фарміравацца як асобная палітычная сіла
Беларуская партыя «Белая Русь» павінна фармавацца як асобная палітычная сіла. Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, паведамляе БелТА.
Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыме ўдзел у 32 штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Партугальскай Рэспубліцы
29–30 чэрвеня 2025 года беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргеем Рачковым прыме ўдзел у мерапрыемствах 32-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая адбудзецца ў г. Порту (Партугальская Рэспубліка).
Перакладчык Адам Ахматукаеў з Грознага працуе над падрыхтоўкай кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа на чачэнскай мове
Купала гучыць па-чачэнску.
Расказваем, як у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці праводзяць эксперыменты па вырошчванні элітнага насення
ААТ «Малабераставіцкая элітгас» нярэдка прымае ў сябе журналістаў, бо тут спецыялізуюцца на вырошчванні элітнага насення бульбы, збожжавых і рапсу, якое потым «разлятаецца» па ўсёй краіне. Аб тым, як кланіраваць бульбу і вырасціць культуру з прабіркі, расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Хабец — чалавек, які любіць сваю прафесію ўсім сэрцам, а таксама родную зямлю, на якой працуе ўжо больш за 20 гадоў.