Навiны
Саўмін вызначыў парадак фарміравання пераліку аб’ектаў першачарговага будаўніцтва для развіцця рэгіёнаў
У Беларусі вызначылі парадак фарміравання пераліку аб’ектаў, якія патрабуюць першачарговага будаўніцтва для сацыяльна-эканамічнага развіцця абласцей і Мінска. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 кастрычніка 2025 года № 549, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Восем беларусаў выступяць на маладзёжным чэмпіянаце свету па дзюдо ў Перу
У сталіцы Перу Ліме стартуе чэмпіянат свету па дзюдо сярод спартсменаў не старэйшых за 21 год з удзелам беларускіх атлетаў, паведамляе БелТА.
У Беларусі выраслі цэны на каштоўныя металы, якія скупляюцца ў насельніцтва
У Беларусі скарэкціраваны цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюцца ў фізічных асоб. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 24 верасня 2025 года нумар 94. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Падведзены вынікі работы дэлегацыі Томскай вобласці ў Беларусі
Адбылося VI пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Томскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі кран абмеркавалі перспектывы і кірункі ўзаемадзеяння.
Беларусь і Эфіопія абмеркавалі супрацоўніцтва ў ваеннай сферы
У рамках актывізацыі міждзяржаўных адносін з Эфіопіяй, у тым ліку кантактаў у ваеннай сферы, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін правёў рабочую сустрэчу з камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі Эфіопіі Гнапам Йілмам Мердасам. У перагаворах таксама прыняў удзел намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Экзамены па прадметах у наступным годзе будуць праходзіць з 26 мая да 5 чэрвеня
Міністэрства адукацыі адпаведнай пастановай зацвердзіла графік правядзення ЦТ. У адукацыйным ведамстве праінфармавалі аб асноўных датах правядзення экзаменаў. Такім чынам, 29 мая абітурыенты будуць здаваць беларускую і рускую мовы. 26 мая і 5 чэрвеня — чарга па грамадазнаўства, хімію, фізіку, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. Матэматыку, біялогію, геаграфію, замежную мову (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) абітурыенты будуць здаваць 26 мая і 2 чэрвеня.
Агракамбінату «Дзяржынскі» выдзеляць да Br35 млн на будаўніцтва завода бялковага парашку
Агракамбінату «Дзяржынскі» выдзеляць да Br35 млн на будаўніцтва завода па вытворчасці бялковага парашку. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 534 ад 26 верасня 2025 года «Аб накіраванні сродкаў інавацыйнага фонду», апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.
Плывец Саракавік стаў першым беларускім чэмпіёнам III Гульняў краін СНД
Беларускія спартсмены заваявалі восем узнагарод у першы дзень спаборніцтваў па плаванні на III Гульнях краін СНД у Азербайджане, паведамляе БелТА.
У правінцыі Хэбэй стартаваў міжнародны фестываль акрабатычнага мастацтва
Сёння ў павеце Уцяа, што ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай) адкрываецца ХХ Кітайскі міжнародны фестываль акрабатычнага мастацтва. У мерапрыемстве прымуць удзел каля 800 чалавек, уключаючы гасцей і артыстаў з розных краін свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».