Навiны
Які штраф пагражае за самавольную перапланіроўку кватэры?
Які штраф пагражае за самавольную перапланіроўку кватэры і ці можна яе ўзаконіць, расказаў агенцтву «Минск-Новости» начальнік юрыдычнага аддзела ЖЭУ № 3 Першамайскага раёна сталіцы Аляксей Скалдзін.
Кніга — лепшая кампанія для добрага адпачынку
У сучасным свеце за нашу ўвагу змагаюцца многія, але ж, калі ёсць магчымасць паставіць на паўзу вірлівае жыццё і ўзяць у рукі кнігу... Да ўвагі — падборка кніжных навінак Выдавецкага дома «Звязда».
Маск паведаміў аб запуску новага месенджара
Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск абвясціў аб выхадзе новага месенджара пад назвай XChat, убудаванага ў платформу X (раней Twitter). Па словах прадпрымальніка, прыкладанне прапануе пашыраныя функцыі бяспекі і прыватнасці, паведамляе «Мінская Праўда».
Прэзідэнт НАК: Камунікацыяй і ўзроўнем супрацоўніцтва з Міжнародным алімпійскім камітэтам на сёння мы задаволены
Пасля алімпійскага 2024 года яго «зменшчык» у спартыўным плане здаецца спакойным для НАК Беларусі — наступная, ужо зімовая Алімпіяда — адбудзецца ў 2026-м. Аднак нядаўна адбылася знакавая падзея — новым прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта ўпершыню абрана жанчына. Томаса Баха на пасадзе кіраўніка МАК змяняе вядомая ў мінулым плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кірсці Ковентры з Зімбабвэ. У сувязі з гэтым ці можна беларускім спартсменам чакаць хуткага поўнага вяртання на міжнародную арэну? Пра гэта і многае іншае расказвае прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка.
У Беларусі травы першага ўкосу скошаны больш чым на 23% плошчаў
Аграрыі рэспублікі выканалі першы ўкос траў на 23,5% ад запланаванага, работы праведзены на плошчы 324,9 тыс. га. Як у краіне рухаецца нарыхтоўка травяных кармоў, пацікавілася ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БелТА.
Беларусь зацікаўлена развіваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з Прыморскім краем
Калі адлегласць не перашкода.
Якія меры прымаюцца для паляпшэння даступнасці медпаслуг на вёсцы?
Як вырасціць экалагічна чыстую гародніну на ўласных градках
Хімічныя прэпараты забруджваюць глебу і негатыўна ўплываюць на здароўе. Шкодныя рэчывы павінны хутка распадацца, аднак не заўсёды адбываецца менавіта так.
Іван Паўлаў: Адчуваю сябе чалавекам, які зрабіў правільны выбар
Рэжысёр, сцэнарыст Іван Паўлаў належыць да тых творцаў, для каго важна кожнай сваёй карцінай нагадваць гледачу пра значнае, вечнае, выклікаючы жывыя эмоцыі. З яго апошніх работ аўдыторыя прыгадае кінастужкі «Падрыў», «Час вярнуцца», якія апавядаюць пра лёсы людзей ва ўмовах вайны. Кожная з іх — не проста вандроўка ў гісторыю мінулага, але і магчымасць ацаніць учынкі герояў, натхніцца прыкладамі іх самаахвярнасці.
Аварыя з цягніком у Бранскай вобласці здарылася з-за падрыву моста
Прычынай абвальвання мастоў у Курскай і Бранскай абласцях сталі падрывы. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта РФ Святланы Пятрэнкі.