Top.Mail.Ru

Навiны

З якімі пытаннямі звяртаюцца выбаршчыкі да вядомага ўрача і дэпутата

З якімі пытаннямі звяртаюцца выбаршчыкі да вядомага ўрача і дэпутата

Кожны з парламентарыяў, акрамя падрыхтоўкі законапраектаў і разгляду іх на парламенцкіх сесіях, як мінімум адзін тыдзень у месяц праводзіць у сваёй выбарчай акрузе. І гэты тыдзень, адзначае член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч, звычайна насычаны рознымі падзеямі і камунікацыяй з выбаршчыкамі, у тым ліку вырашэннем праблем, з якімі звяртаюцца людзі. Паколькі яго Баранавіцкая сельская акруга № 7 уключае тры раёны, то ў кожным з іх дэпутат абавязкова праводзіць асабісты прыём, адну прамую тэлефонную лінію на тры раёны, сустракаецца з рабочымі калектывамі і моладдзю. Народны выбраннік у інтэрв’ю карэспандэнту «Звязды» падрабязна і шчыра расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй акрузе.

Дэпутат Руслан Шкодзін знаходзіць сустрэчы з выбаршчыкамі надзвычай карыснымі

Дэпутат Руслан Шкодзін знаходзіць сустрэчы з выбаршчыкамі надзвычай карыснымі

Самыя каштоўныя, на думку дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Віцебскай-Чыгуначнай № 19 выбарчай акругі, члена Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Руслана Шкодзіна, тыя звароты, якія накіраваны не на аднаразовае вырашэнне асабістага пытання, а на развіццё краіны шляхам змянення заканадаўства ў той ці іншай галіне.

Дэпутат Дзмітрый Шаўцоў — аб асаблівасцях работы ў прамысловых раёнах сталіцы

Дэпутат Дзмітрый Шаўцоў — аб асаблівасцях работы ў прамысловых раёнах сталіцы

Намесніку старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў, генеральнаму сакратару Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыю ШАЎЦОВУ знаёміцца з Паўночнай выбарчай акругай № 91, якая ахоплівае частку Партызанскага і Заводскага раёнаў сталіцы, давялося з нуля. На яе тэрыторыі цяпер пражывае каля 62 тысяч чалавек. Работа з выбаршчыкамі, якія тут пражываюць, для дэпутата адказная і значная.


Расказваем аб рабоце ў акрузе дэпутата Аляксандра Сонгіна

Расказваем аб рабоце ў акрузе дэпутата Аляксандра Сонгіна

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Сонгін быў выбраны жыхарамі Замкавай акругі № 57. Яна аб’ядноўвае Навагрудскі, Карэліцкі раёны і частку Лідскага, адлегласць паміж яе крайнімі пунктамі — каля 120 кіламетраў.


Як працуе Закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» і якія змяненні ў ім плануюцца

Як працуе Закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» і якія змяненні ў ім плануюцца

Адным з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнага будаўніцтва ў нашай краіне з’яўляецца ўдасканаленне работы на мясцовым узроўні. Куды звычайна звяртаюцца людзі са сваімі праблемамі і прапановамі? У органы мясцовай улады. І нярэдка менавіта па іх рабоце грамадзяне мяркуюць і аб эфектыўнасці дзяржавы ў цэлым. Гэтым і прадыктавана пільная ўвага, якая ўдзяляецца ў нашай краіне ўдасканаленню дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання.


Аляксандр Шыпула — аб уласных праектах у рабоце з выбаршчыкамі

Аляксандр Шыпула — аб уласных праектах у рабоце з выбаршчыкамі

Прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, дыялогі з моладдзю — жыццё дэпутата заўсёды насычана стасункамі з выбаршчыкамі... Яно і не дзіўна, бо, як часта адзначаюць самі дэпутаты, чужых праблем не бывае. Такога меркавання прытрымліваецца і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўніоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Аляксандр ШЫПУЛА. Ён расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй 62-й Барысаўскай гарадской акрузе.

Перспектывы беларуска-турэцкага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння абмеркавалі ў Нацыянальным сходзе

Перспектывы беларуска-турэцкага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння абмеркавалі ў Нацыянальным сходзе

Парламенцкая дэлегацыя Турцыі знаходзіцца з візітам у Беларусі некалькі дзён. Насычаная праграма візіту замежных гасцей, якая ўключае шэраг сустрэч і кантактаў, накіравана на развіццё ўзаемавыгадных адносін паміж краінамі. Турцыя разлічвае вывесці партнёрства з Беларуссю па розных кірунках на больш высокі ўзровень. Акцэнт — на ўзмацненні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Турцыя разлічвае вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю па розных кірунках на больш высокі ўзровень

Турцыя разлічвае вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю па розных кірунках на больш высокі ўзровень

Турцыя разлічвае вывесці супрацоўніцтва з Беларуссю па розных кірунках на больш высокі ўзровень. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік міжпарламенцкай групы сяброўства Турцыя — Беларусь Вялікага Нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Сельман Эсэр па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў Беларусі, перадае БелТА.


Дэпутат Наталля Тарасенка расказала пра місію народнага выбранніка

Дэпутат Наталля Тарасенка расказала пра місію народнага выбранніка

«Разам вырашаем праблемы і пішам законы»
У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з выхаванцамі прыёмных сем’яў

У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з выхаванцамі прыёмных сем’яў

У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з выхаванцамі прыёмных сем’яў — студэнтамі першых курсаў ВНУ і іх бацькамі-выхавальнікамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю