Навiны
Беларускія школьнікі заваявалі ўзнагароды міжнароднай алімпіяды па хіміі
Адораныя дзеці з Беларусі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў хімічнага факультэта БДУ заваявалі чатыры ўзнагароды міжнароднай алімпіяды па хіміі імя Абу Райхана Біруні.
Аляксандр Турчын: Эканамічны рост назіраецца ва ўсіх краінах СНД
У Душанбэ 5 чэрвеня прайшоў Савет кіраўнікоў урадаў СНД, удзел у якім прыняў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Бакі абмеркавалі актуальны парадак Садружнасці ў вузкім і пашыраным складах. Але перад гэтым адбылася сустрэча з лідарам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Падрабязнасці — у нашым матэрыяле.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі можа кардынальна змяніць сваё аблічча
Нацыянальная бібліятэка Беларусі можа кардынальна змяніць сваё аблічча. Падрабязнасцямі падзяліўся генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, паведамляе БелТА.
У Гродне вызначылі пераможцу рэспубліканскай алімпіяды «Першая дапамога»
У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшла рэспубліканская алімпіяда з выкарыстаннем сімуляцыйных тэхналогій «Першая дапамога». Шэсць каманд з усіх медыцынскіх універсітэтаў нашай краіны змагаліся за перамогу. На працягу двух дзён студэнты паказвалі свае веды і навыкі нават у экстрэмальных умовах.
Абарона нацыянальнага рынку і падрыхтоўка еўразійскіх мерапрыемстваў у Мінску: Пяткевіч падвяла вынікі Савета ЕЭК
На пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое адбылося 23 мая ў Маскве пад старшынствам беларускага боку, удалося ўзгадніць усе пытанні па архітэктуры Еўразійскага эканамічнага форуму, які адбудзецца ў Мінску. Аб гэтым паведаміла па выніках пасяджэння намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч.
Інтэрнацыянальныя цэхі. Як на гарбарным прадпрыемстве ў Мінскім раёне вырашаюць кадравую праблему
У калектыве Мінскага вытворча-гарбарнага аб’яднання, размешчанага ў пасёлку Гатава Мінскага раёна, цяпер працуюць больш як 50 выхадцаў з Туркменістана. Характэрна, што прыехалі працоўныя мігранты ў Беларусь не адначасова — спрацаваў эфект «сарафаннага радыё»: першапраходцы расказалі сваім суайчыннікам, як ім жывецца ў Беларусі. І вось вынік: цэхі прадпрыемства сталі інтэрнацыянальнымі. Ці не перашкаджае гэта вытворчаму працэсу, які вопыт работы з працоўнымі мігрантамі назапашаны прадпрыемствам і якія пункты ў бліжэйшы час могуць з’явіцца ў правілах унутранага працоўнага распарадку, даведаліся карэспандэнты БелТА.
Выязное пасяджэнне прэзідыума Брэсцкага аблсавета правялі ў мемарыяльным комплексе партызанскай славы
«Хаваншчына» як сімвал супраціўлення.
Памёр расійскі харэограф народны артыст СССР Юрый Грыгаровіч
Расійскі харэограф народны артыст СССР Юрый Грыгаровіч памёр ва ўзросце 98 гадоў. Пра гэта паведаміў яго памочнік Аляксандр Калеснікаў, інфармуюць РИА Новости.
Пасяджэнне другой сесіі Савета Рэспублікі адбудзецца 20 мая
Пасяджэнне другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 20 мая. Пра гэта паведамляе БелТА.
Мерапрыемства запланавана на 13.00.