Навiны
Гід па самай моднай верхняй вопратцы сезону вясна—лета 2025
На парозе сезону вясна-лета 2025 свет моды сустракае нас хваляй свежых і захапляльных тэндэнцый у верхняй вопратцы. Раскошныя паліто, курткі і лёгкія вятроўкі — вось галоўныя героі новага сезона. Традыцыйныя сілуэты, такія як усімі любімы трэнч, перажываюць сваё адраджэнне, аздобленыя нечаканымі і прыцягальнымі дэталямі, няхай гэта будзе гуллівая махра або пачуццёвы мех. Іншыя мадэлі верхняга адзення набываюць больш структураваныя формы, дзякуючы акцэнтаваным падплечнікам і з’яўляюцца ў насычаных адценнях карычневага, дадаючы элегантнасці ў любы вобраз. Мы сабралі для вас падрабязны даведнік па самых актуальных трэндах, каб вы маглі сустрэць надыходзячы сезон у поўным узбраенні.
Будаўнічыя патрабаванні для юрасоб спрошчаны
Прэзідэнт Беларусі 31 студзеня падпісаў Указ «аб асаблівасцях будаўніцтва і прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю», паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.
У запаведніку Люпаньшань знайшлі 575 новых відаў жывых арганізмаў
Пасля двухгадовага даследавання ў нацыянальным прыродным запаведніку Люпаньшань, што ў Нінся-Хуэйскі аўтаномным раёне (Паўночна-Заходні Кітай), навукоўцы прадставілі ўсебаковую справаздачу аб біяразнастайнасці рэгіёна. Згодна з дакументам, агульная колькасць відаў жывёл і раслін на гэтай тэрыторыі павялічылася на 575, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Ці прышпільваецеся вы рамянём бяспекі?
На тэрыторыі Гомельскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі працягваюць рэйдавыя мерапрыемствы па адсочванні выкарыстання вадзіцелямі і пасажырамі рамянёў бяспекі.
На колькі пацяжэла «жыроўка»?
Указам Прэзідэнта № 45, падпісаным 30 студзеня, устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год.
Як змяняюцца спажывецкія перавагі беларусаў?
«Чым больш будзе на айчынным рынку беларускага, натуральнага і якаснага, тым лепш».
Запас трываласці гаспадаркі
Ад становішча спраў на сяле ў многім залежаць дабрабыт нашых людзей, узровень харчовай бяспекі і ў выніку сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне. Людзі перш за ўсё павінны быць накормлены, апрануты — словам, жыць нармальна. Тады і будзе сацыяльна-эканамічная бяспека. У многім гэтаму спрыяе сельская гаспадарка. Сёння стаіць задача рухацца далей, зрабіць дзейнасць сельскагаспадарчай галіны больш устойлівай, а яе развіццё — прагрэсіўным.
Дэпутаты прынялі законапраект аб дарожным руху ў другім чытанні
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні другой сесіі прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху». Дакумент накіраваны на ўдасканаленне грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць пры прадастаўленні права кіравання колавым трактарам і самаходнай машынай.
Край першабытнага лесу
Гісторыя гэтай найстарэйшай айчыннай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі цесна звязана з экспедыцыяй заолага, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоля Фядзюшына ў вярхоўі Бярэзіны. Там, сярод загадкавых балот, магутных бароў і карункавага сеціва лясных рэчак і ручаёў, навукоўцы знайшлі амаль знішчаны ў нашай краіне від — баброў. Каб захаваць экасістэму гэтага «страчанага свету» і аднавіць папуляцыю самага буйнога грызуна Еўразіі, 100 гадоў таму, 30 студзеня 1925-га, быў створаны Бярэзінскі біясферны запаведнік. Падрабязней аб найбольш значных кірунках яго дзейнасці расказаў дырэктар запаведніка Андрэй Пракошын.
Рэалізавацца ў сельскай гаспадарцы можна ў любым узросце
З кожным годам прэстыж прафесій, звязаных з сельскай гаспадаркай, павышаецца. Расце і колькасць маладых спецыялістаў, якія па слядах сваіх бацькоў ступаюць на гэту нялёгкую, але вельмі важную для нашай краіны сцяжыну. Мы сабралі гісторыі маладых людзей Віцебшчыны, якія задаволены прафесійным выбарам і на сваім прыкладзе даказваюць, што рэалізавацца ў сельскай гаспадарцы можна ў любым узросце.