Навiны
Беларусь ратыфікавала папраўкі ў дагавор аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Югра зацікаўлена ў беларускай лесанарыхтоўчай тэхніцы — губернатар рэгіёна
Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра зацікаўлена ў беларускай лесанарыхтоўчай тэхніцы. Аб гэтым сказаў губернатар акругі Руслан Кухарук на XIII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску, паведаміла БелТА.
Кітай і Беларусь адстойваюць справядлівасць, выступаючы супраць прымянення сілы ў міжнародных адносінах — Ван Айвэнь
Кітай і Беларусь адстойваюць справядлівасць, выступаючы супраць прымянення сілы ў міжнародных адносінах. Гэта падкрэсліў намеснік сакратара Рабочага камітэта цэнтральных і дзяржаўных органаў, сакратар Рабочага камітэта па праверцы дысцыпліны і наглядзе цэнтральных і дзяржаўных органаў КНР Ван Айвэнь на сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзімам Іпатавым, перадае БелТА.
У Беларусі ўзнагароджана татарская пісьменніца
Беларуска-татарскія літаратурныя сувязі маюць даўнюю гісторыю. І ў ХХІ стагоддзі сапраўдны імпульс іх развіццю надавалі, надаюць такія пісьменнікі, дзеячы асветы і культуры, як светлай памяці народны паэт Татарстана Роберт Мінулін, нашы сучаснікі — народны паэт Татарстана Рэнат Харыс і вядомы музейшчык, кіраўнік Купалаўскага музея ў Пячышчах пад Казанню Рыма Абызава.
У Мінску праходзіць IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс
25 чэрвеня пачаў работу IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб’яўлены ў Беларусі на 26-27 чэрвеня
У дзённыя гадзіны 26-27 чэрвеня па захадзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне 30-33 градусы, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Беларусь гатова спрасціць перасячэнне дзяржграніцы для прыгранічнага насельніцтва Украіны для збору грыбоў і ягад
Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай Украіне з прапановай арганізаваць сезонны пропуск яе прыгранічнаму насельніцтву на тэрыторыю Беларусі для збору дзікаросаў, паведамляе БелТА.
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў Беларусі практычна паўсюдна
Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.
Мінсувязі распрацавала тыпавую схему для паляпшэння якасці інтэрнэту ўздоўж дарог
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі распрацавала тыпавую схему будаўніцтва базавых станцый для паляпшэння якасці сувязі і інтэрнэту ўздоўж дарог. Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач, паведаміла БелТА.
Беларусь сфарміравала пералік з 50 патэнцыяльных праектаў для супрацоўніцтва з ЕАБР
Беларусь сфарміравала пералік з 50 патэнцыяльных праектаў для супрацоўніцтва з Еўразійскім банкам развіцця. Аб гэтым заявіў журналістам міністр фінансаў Беларусі Уладзіслаў Татарыновіч пасля пленарнай сесіі «Еўразія 2030+: інвестыцыі, рост і новыя магчымасці» на бізнес-форуме Еўразійскага банка развіцця ў Алматы (Казахстан), паведаміла БелТА.