Навiны
Урадам прынята рашэнне аб узмацненні патэнцыялу Нацыянальнага агенцтва па турызме
Урадам прынята рашэнне аб узмацненні патэнцыялу Нацыянальнага агенцтва па турызме, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Больш як 150 прадметаў, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць, сёлета папоўняць фонды самых розных музеяў
Выратаваць, захаваць і паказаць людзям
Прэм’ер-міністр азнаёміўся з распрацоўкамі Інстытута машынабудавання НАН
У чацвер Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын наведаў Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіраўнік беларускага ўрада азнаёміўся з распрацоўкамі інстытута, наведаў эксперыментальна-вытворчы ўчастак, дзе ўбачыў эксперыментальную вытворчасць кампанентаў электрапрывада, а таксама пабываў у галіновай лабараторыі, якая займаецца даследаваннямі, праектаваннем і выпрабаваннямі тэхнікі.
Попыт на «сонны» турызм і адасобленыя эка-атэлі расце
Свет становіцца ўсё больш тэхналагічным і менш прадказальным, а стомленасць для сучаснага чалавека ператвараецца ў норму. Таму інтэрвалы цішыні — як натуральнай прыроднай, так і добраўпарадкаванай з дапамогай шумаізаляцыі, а таксама цішыні навінавай — становяцца жыццёва неабходнымі.
У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні
У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у рэзервовыя дні, паведамляе БелТА.
На якіх рэках павысіліся ўзроўні вады, расказалі ў Белгідрамеце
На якіх рэках павысіліся ўзроўні вады, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У кожным узоры пажаданне росквіту: пра карэйскую традыцыйную культуру раскажа выстава ў Гомелі
Выстава «Мастацтва Карэі» з калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Усходу Нацыянальнага мастацкага музея адкрыецца ў Гомелі 12 чэрвеня ў палацы Румянцавых і Паскевічаў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.
У Беларусі зніжаюцца экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы
У Беларусі зніжаюцца экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Аляксандр Турчын азнаёміўся з вытворчасцю Лідскага малочна-кансервавага камбіната
Інвестпраекты і мадэрнізацыя ў дзеянні
Падпаліў жонку і знішчыў яе пашпарт: пракуратура накіравала крымінальную справу ў суд
66-гадоваму жыхару Брэсцкага раёна інкрымінаваны замах на забойства з асаблівай жорсткасцю і наўмыснае знішчэнне чужога пашпарта. Падрабязнасці расказалі ў пракуратуры Брэсцкай вобласці.