Навiны
Чым будзе здзіўляць святочны парад 9 Мая?
Сёлета цэнтральнай падзеяй Дня Перамогі стане ваенны парад у Мінску. Актыўная падрыхтоўка да яго ідзе ўжо некалькі месяцаў. Аб асаблівасцях парада юбілейнага 2025 года журналістам расказалі на зводнай гарнізоннай трэніроўцы пешых разлікаў, якая адбылася на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры.
Навуменка: Сёння ў страі ўжо стаяць унукі і праўнукі тых, хто 80 гадоў таму здабыў Вялікую Перамогу
Намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Аляксандр Навуменка расказаў журналістам аб тым, як ваенныя нашай краіны рыхтуюцца да грандыёзнай падзеі — святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі.
Першы намеснік міністра абароны пракаментаваў вынікі праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл
На мерапрыемствах па праверцы баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, якая па даручэнні Прэзідэнта праводзілася Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі, супрацьпаветраная абарона адпрацавала эфектыўна. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Павел МУРАВЕЙКА.
Праверка баявой гатоўнасці праходзіць ва Узброеных Сілах
24 сакавіка па даручэнні Прэзідэнта Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі пачата праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Мінабароны.
Супрацоўнікі МУС правялі суботнік у Заслаўі
У суботніку прынялі ўдзел начальнік упраўлення ідэалагічнай працы МУС Антон Санкевіч і намеснік начальніка УУС Міншчыны Міхаіл Акуліч. Добраўпарадкаваць тэрыторыю таксама прыбылі супрацоўнікі цэнтральнага апарата міністэрства, абласнога УУС, мясцовага аддзела міліцыі Мінскага РУУС, курсанты Акадэміі і Цэнтра падрыхтоўкі кадраў МУС, ліцэісты і выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.
Мікалай Карпянкоў: Людзі павінны адчуваць сябе бяспечна
Напярэдадні Дня ўнутраных войскаў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі адказаў на пытанні журналістаў. На пачатку прэс-канферэнцыі Мікалай Карпянкоў адзначыў, што ўсе задачы, пастаўленыя міністрам унутраных спраў па забеспячэнні грамадскай бяспекі падчас электаральнай кампаніі, павышэнні баявога патэнцыялу ўнутраных войскаў у асаблівы перыяд, развіцці арганізацыйна-штатнай структуры, паляпшэнні тэхнічнай аснашчанасці, прафесійнага росту, выкананы паспяхова, з высокай якасцю і ва ўстаноўленыя тэрміны.
Ва ўнутраных войсках з’явіцца свой музей
Такое даручэнне міністр унутраных спраў Іван Кубракоў агучыў падчас ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню ўнутраных войскаў МУС. Павіншаваць віноўнікаў урачыстасці ў клубе в/ч 3214 сабраліся кіраўніцтва міліцэйскага ведамства, прадстаўнікі сілавых і іншых структур, ваеннаслужачыя галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі, факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі, воінскіх часцей Мінскага гарнізона, ветэраны, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.
Беларусь і Іран абмеркавалі двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва
У Цэнтральным доме афіцэраў прайшлі перагаворы паміж міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным і міністрам абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ісламскай Рэспублікі Іран Азізам Насірзадэ. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У Палацы Рэспублікі ўзнагародзілі прадстаўнікоў розных пакаленняў праваахоўнікаў
У Палацы Рэспублікі ўзнагародзілі прадстаўнікоў розных пакаленняў праваахоўнікаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў МУС.
Іван Кубракоў: «Сёння ў нас самы нізкі ўзровень злачыннасці»
Такі фармат узаемаадносін з прадстаўнікамі СМІ з нагоды Дня міліцыі — ужо традыцыя. Сёлета не стала выключэннем. Кіраўнік ведамства праінфармаваў аб зніжэнні ўзроўню злачыннасці, стварэнні спецпадраздзяленняў, прафілактычнай рабоце з беспрацоўнымі, акцэнтаваў увагу на выхаванні патрыётаў. Прыводзім асноўныя тэмы размовы Івана Кубракова з журналістамі.