Навiны
337
Школьнікаў Докшыцкага раёна далучаюць да сельскай гаспадаркі
20.01.2025
З года ў год расце прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, і нездарма, бо сёння краіна будуе сучасныя малочнатаварныя комплексы, аўтаматызуе вытворчыя працэсы на прадпрыемствах, а сучасныя камбайны па ўзроўні камфорту ўвогуле могуць паспаборнічаць з навінкамі легкавога аўтапрама. Тым не менш, любоў да працы на зямлі і ўсведамленне важнасці аграрнай галіны ў развіцці Беларусі трэба прывіваць з дзяцінства. Гэтым паспяхова займаюцца педагогі Параф’янаўскай сярэдняй школы, што ў Докшыцкім раёне.