Навiны
У Мінскай вобласці пасеяна больш за 15 % яравых культур
У Мінскай вобласці пасеяна больш за 15 % яравых культур, у найбліжэйшыя дні гэту работу плануюць актывізаваць, каб завяршыць сяўбу на працягу сямі дзён. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Новыя меры падтрымкі з’явіліся ў работнікаў нафтавай, хімічнай і горнай галін
У Мінску падвялі вынікі работы Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці за 2025 год і абазначылі прыярытэты на 2026-ы. Ключавым вынікам стала пашырэнне гарантый для работнікаў — у Тарыфнае пагадненне ўнесены больш за дзясятак новых норм.
Эксперт: Усенародная падтрымка Лукашэнкі — не толькі пра асобу, але і пра курс краіны
25 сакавіка асаблівы ўрачысты дзень. Роўна год таму ўсенародна абраны Прэзідэнт прынёс клятву на вернасць Беларусі і народу. Гэта не проста цырыманіял ці пратакол — гэта сімвалізм народаўладдзя.
У Беларусі прыняты меры па дзяржпадтрымцы асобных сельгасарганізацый
Роўна год таму прайшла цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі
Аляксандр Лукашэнка год таму ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі адбылася ў Зале ўрачыстых цырымоній — самай вялікай у Палацы Незалежнасці, паведамляе БелТА.
На выязным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі абмеркавалі правядзенне аграрнага эксперымента, які прапанаваў правесці Прэзідэнт
Нядаўна, заслухоўваючы даклад па бягучай дзейнасці Нацыянальнага банка ў кантэксце задач эканамічнага развіцця краіны, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці аграрны эксперымент па выкарыстанні адходаў калійных солей, так званых солеадвалаў, для павышэння ўрадлівасці пясчаных глеб. Сутнасць ідэі — у змешванні салявых адходаў з арганікай або торфам. Мяркуецца, што такі крок паралельна будзе садзейнічаць вырашэнню мінімум дзвюх задач — палепшыць структуру пясчаных глеб і аптымізаваць працэс утылізацыі прамысловых адвалаў каля Салігорска. Такі крок можа павысіць урадлівасць неспрыяльных для сельскай гаспадаркі зямель.
Вопыт клуба для пенсіянераў «Белтызаўскае доўгажыхарства» плануецца пашырыць на ўсю сталіцу
Інвестыцыі ў будучыню: Белхімпрафсаюз падтрымаў моладзь і каледжы Полаччыны
Першай пляцоўкай для аграрнага эксперыменту стане Астрашыцкі Гарадок
Як сведчаць публікацыі «Звязды», пасля рэвалюцыі сацыяльнай падтрымцы жанчын і дзяцей удзялялася асаблівая ўвага
Па падшыўках «Звязды» можна вывучаць гісторыю краіны, а ў нашым новым праекце мы прапануем прасачыць, як мянялася жыццё жанчыны. Якія складанасці яна пераадольвала, чаго дасягала. Якімі былі яе абавязкі, погляды, мары. Як развіваліся сацыяльныя праграмы, накіраваныя на падтрымку жанчыны, сям’і. Мы зможам параўнаць сябе з нашымі папярэдніцамі, а магчыма, і нечаму ў іх павучыцца.