Навiны
Мінсельгасхарч устанавіў гранічныя мінімальныя цэны на шэраг тавараў, якія экспартуюцца
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на шэраг тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 13 жніўня 2025 года № 69, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Сітуацыя на спажывецкім рынку стабільная і кіраваная
Што паказаў прафсаюзны маніторынг на спажывецкім рынку за год?
Прадстаўнікі заканадаўчай улады праводзяць маніторынг падрыхтоўкі да новага навучальнага года на месцах
Да пачатку новага навучальнага года засталося менш за тры тыдні, таму набыццё тавараў для школы — пытанне нумар адзін для многіх бацькоў, чые дзеці пойдуць у школу. Члены Савета Рэспублікі, дэпутаты ўсіх узроўняў рэгулярна праводзяць маніторынг цэн і аналіз асартыменту школьных тавараў, у тым ліку ў малых населеных пунктах. Забеспячэнне школьнікаў усім неабходным для арганізацыі навучальнага працэсу, як і гатоўнасць да гэтага працэсу школ, цяпер на асаблівым кантролі.
Магілёўская інспекцыя Дзяржнагляду звяртае ўвагу на якасць школьных тавараў
Спецыялісты Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржнагляду знаходзяць у рэалізацыі не вельмі якасныя школьныя тавары. Існуюць патрабаванні, ў адпаведнасці з якімі ранец, заплечнік, партфель павінны мець святлоадбівальныя элементы, каб дзіця было прыкметным у цёмны час на дарозе. Пры выбары сшыткаў і дзённікаў неабходна звяртаць увагу на тое, каб яны былі выразна пралінеены, папера не была жоўтай, а шчыльнасць старонак не дазваляла напісанаму перадрукоўвацца на адваротны бок. Фарбы павінны мець інфармацыю, што яны прызначаны для дзяцей. Не дапушчальна прысутнасць у іх пабочных уключэнняў і пахаў.
Здзіўлены рэзкім скокам цэн? Вось куды можна паскардзіцца
Грамадская прыёмная па пытаннях цэн і якасці тавараў на спажывецкім рынку будзе працаваць 31 ліпеня ў Мінскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў, паведамляе «Мінская праўда».
Абноўкі да школы па кішэні
Рэгуляванне цэн распаўсюджваецца і на тавары школьнага асартыменту.
Мінэканомікі: рост экспарту забяспечаны за кошт паслуг, асноўныя драйверы — транспарт і будаўніцтва
У знешнім гандлі назіраюцца дадатныя тэндэнцыі. Такое меркаванне выказала начальнік упраўлення прагназавання знешняга гандлю Міністэрства эканомікі Юлія Зубар, каменціруючы вынікі знешняга гандлю таварамі і паслугамі па выніках пяці месяцаў 2025 года, паведамілі ў прэс-служе Мінэканомікі.
Амаль з тым жа лікам — жаночая зборная Беларусі зноў абгуляла каманду Азербайджана
Калі ў першым таварыскім матчы гэтых каманд у Жодзіне гаспадыні ўчынілі гасцям разгром (3:0), то цяпер, у Мінску, ледзь не дабіліся аналагічнага выніку, паведамляе «Мінская Праўда».
Што вядома пра адкрывальніка новых земляў Івана Чэрскага
У яго і раней здараліся хвіліны, калі, здавалася, свет клінам сышоўся, але спадзяванне на лепшае ўсё ж не пакідала. Ды цяпер настаў такі момант, калі стала відавочна: на нешта лепшае спадзявацца больш не даводзіцца. Будучыня не свеціць. Тыя сорак сем гадоў, што пройдзены-выпакутаваны, — мяжа, якую ніколі не пераступіць. Таму адзінае, што застаецца, — прайсці ў думках колішнімі сцежкамі, паспрабаваць разабрацца, ці тымі былі яны, па якіх трэба было ступаць.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-красавіку выраслі на 10,8%
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за 4 месяцы 2025-га склалі 110,8 % да аналагічнага ўзроўню мінулага года.