Навiны
Гарады-героі і гарады воінскай славы з’явіліся на Нацыянальным геапартале Беларусі
На Нацыянальным геапартале Беларусі з’явіліся гарады-героі і гарады воінскай славы. Аб гэтым паведамляе БелТА.
НАК: рашэнне МАК аб зняцці санкцый з беларусаў павінна стаць арыенцірам для міжнародных спартыўных федэрацый
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь вітае рашэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 7 мая 2026 года ў адносінах да беларускіх спартсменаў. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйнай заяве НАК Беларусі, паведамляе БелТА.
Расказваем, як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску на 9 Мая
У сувязі з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, 9 мая ў работу гарадскога пасажырскага транспарту будуць унесены маштабныя змяненні. Часовыя карэкціроўкі закрануць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты ў цэнтры сталіцы, а таксама графік руху метрапалітэна. Аб гэтым паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Адноўлены ў правах: беларускія атлеты будуць выступаць са сцягам і гімнам сваёй краіны на ўсіх міжнародных стартах
Беларуская велагоншчыца Конрад атрымала дзве перамогі на Гран-пры Ташкента
Беларуская спартсменка Паліна Конрад заваявала дзве залатыя ўзнагароды на старце міжнародных спаборніцтваў па веласпорце на трэку «Гран-пры Ташкента», паведаміла БелТА.
У Мінску прайшоў урачысты сход і канцэрт «Подзвіг бацькоў — гонар нашчадкаў»
Маштабнае мерапрыемства сабрала ў Палацы Рэспублікі беларусаў з усіх куткоў нашай краіны. Прысвечана яно памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Яго ўдзельнікамі сталі ветэраны вайны і працы, члены грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і духавенства, шматлікія дэлегацыі з рэгіёнаў.
Эксперты — аб ключавых пасылах Прэзідэнта па развіцці рэгіёнаў
Рэгіянальнаму развіццю Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзяляе асаблівую ўвагу. Пра гэта сведчаць апошнія мерапрыемствы і камандзіроўкі з удзелам беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы ставіць задачу раўнамернага развіцця ўсіх рэгіёнаў, падкрэсліваючы, што вёскі, малыя і сярэднія гарады — гэта аснова краіны. Ключавой стратэгіяй у гэтым кірунку з’яўляецца ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект», накіраваная на стварэнне вытворчасцяў і працоўных месцаў, а таксама развіццё інфраструктуры, уключаючы арэнднае жыллё і будаўніцтва дарог. Больш падрабязна аб тым, чаму кіраўнік дзяржавы трымае гэта пытанне на асаблівым кантролі, разважаюць нашы эксперты.
Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Бортку з 80-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Бортку з 80-годдзем. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Узровень беспрацоўя ў Літве вырас да 7,4%
Афіцыйнае беспрацоўе ў Літве ў першым квартале бягучага года вырасла да 7,4%. Пра гэта расказалі ў Дзяржаўнам агенцтве звестак Літвы, паведамляе БелТА.
Рух па пр. Пераможцаў у Мінску 10 мая будзе часова абмежаваны
Рух на ўчастку праспекта Пераможцаў у Мінску 10 мая будзе часова абмежаваны, расказаў начальнік упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч, паведамляе БелТА.