Top.Mail.Ru

Навiны

Жыллёвыя пытанні, выпускныя, зніжкі. Што змяняецца з 1 чэрвеня?

Жыллёвыя пытанні, выпускныя, зніжкі. Што змяняецца з 1 чэрвеня?

Новыя ўмовы выдачы льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля, апошні тэрмін, каб адкрыць базавы рахунак у банку для атрымання сацыяльных выплат, гарачая пара ў навучэнцаў, у якіх наперадзе ЦТ, экзамены і выпускныя — расказваем пра гэтыя і іншыя падзеі і змяненні з чэрвеня.

69 ваеннаслужачых МУС сталі ўладальнікамі чорнага берэта

69 ваеннаслужачых МУС сталі ўладальнікамі чорнага берэта

Выпрабаванні прайшлі на пляцы Цэнтра падрыхтоўкі кадраў МУС. У чарговым кваліфікацыйным іспыце на права нашэння гэтага галаўнога ўбору, які з’яўляецца сімвалам найвышэйшай самааддачы, мужнасці і сілы духу, удзельнічалі 95 чалавек, у тым ліку дзяўчаты. Чатыры з іх сталі ўладальніцамі чорнага берэта. 

Снапкоў: Скаардынаваныя дзеянні ўсіх галін улады дазволілі мінімізаваць негатыўныя наступствы санкцый

Снапкоў: Скаардынаваныя дзеянні ўсіх галін улады дазволілі мінімізаваць негатыўныя наступствы санкцый

Пра гэта заявіў першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў, выступаючы з дакладам аб выніках і перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перад дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад судовай улады.


Як у Беларусі забяспечваецца шчаслівае дзяцінства

Як у Беларусі забяспечваецца шчаслівае дзяцінства

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, пройдзе Рэспубліканскае свята «Дзяцінства — мірная краіна». У Мінску яго ўдзельнікамі стануць дзеці-сіроты, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях, дзеці з асаблівасцямі развіцця і са шматдзетных сем’яў, школьнікі, якія дасягнулі поспехаў у вучобе і спорце. Яны паўдзельнічаюць у дыялогавай пляцоўцы, наведаюць Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ўскладуць кветкі да абеліска «Мінск — горад-герой». Пасля іх чакае ўрачыстая канцэртная праграма. Святочныя мерапрыемствы да Дня абароны дзяцей пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Іванец: Структура набору ў ВНУ адпавядае патрэбам эканомікі

Іванец: Структура набору ў ВНУ адпавядае патрэбам эканомікі

Па выніках даклада Прэзідэнту міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, журналістам, што ў мінулым годзе былі пэўныя складанасці з наборам, у першую чаргу, на спецыяльнасці аграпрамысловага комплексу і па асобных інжынерных спецыяльнасцях. Прэзідэнту далажылі, якія меры прынятыя для вырашэння дадзенай праблемы. «У першую чаргу гэта пытанне структуры набору і вызначэння адпаведных месцаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі. 48,2 тысячы месцаў прадугледжана для нашых абітурыентаў у ВНУ. Фактычна кожны чацвёрты — гэта будучы інжынер. Кожны дзясяты — будучы педагог альбо медык. Структура падрыхтоўкі і набору ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў поўнай меры адпавядае патрэбам у кадрах нашай эканомікі». — расказаў і журналістам Андрей Іванец.
Патрыятызм спажывецкага кошыка

Патрыятызм спажывецкага кошыка

Няёмка нават казаць, але на беларускім спажывецкім рынку зашмат прадаецца імпартных тавараў. І з кожным годам іх доля імкнецца да павелічэння. І калі ў сегменце нехарчовых тавараў гэту тэндэнцыю яшчэ неяк можна растлумачыць: даходы не так хутка, як хацелася б, але павялічваюцца. Адпаведна спажывецкі кошык пашыраецца: ужо амаль усе абзавяліся ноўтбукамі, смартфонамі і іншымі гаджэтамі, а іх у Беларусі практычна не вырабляюць. Але чаму зніжаецца доля продажу айчынных прадуктаў харчавання?! Гэта катэгорыя ў нас развіта вельмі нават нядрэнна, у шырокім асартыменце і разнастайнасці. Магчыма, справа не толькі ў канкурэнтаздольнасці, але і ў дэфіцыце спажывецкага патрыятызму. А без жадання купляць роднае дастаткова праблематычна дабіцца вялікіх вынікаў.

Расійскі рубель падаражэў, долар і юань патаннелі на таргах 30 мая
274

Расійскі рубель падаражэў, долар і юань патаннелі на таргах 30 мая

Расійскі рубель падаражэў, долар і юань патаннелі на таргах 30 траўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БелТА.


Паўнамоцтвы прафсаюзаў у расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці пашыраны
301

Паўнамоцтвы прафсаюзаў у расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці пашыраны

Асноўныя змены, унесеныя на дадзеным этапе, датычацца алгарытму і тэрмінаў паведамлення аб няшчасным выпадку.
Зорка балета і сусветнага кіно Алег Івенка выступіць у Мінску у гонар юбілею альма-матэр

Зорка балета і сусветнага кіно Алег Івенка выступіць у Мінску у гонар юбілею альма-матэр

Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж адзначае сёлета 80-годдзе
Чаму замежныя грамадзяне ахвотна едуць лячыцца ў Беларусь

Чаму замежныя грамадзяне ахвотна едуць лячыцца ў Беларусь

«Справа не толькі ў даступнасці цэн».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю