Навiны
У Мінскіх парках закрыюць некаторыя атракцыёны: у чым прычына
У сталічных парках Мінска часова прыпыненая работа некалькіх папулярных механізаваных атракцыёнаў. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Сталічная ДАІ ўзмацніла кантроль за выкананнем правілаў прыпынку і стаянкі аўто
Апаратна-праграмны комплекс, які дазваляе ў аўтаматычным рэжыме выяўляць і фіксаваць парушэнні вадзіцелямі правілаў прыпынку і стаянкі, запусцілі ў сталіцы 9 чэрвеня, паведамляе ДАІ.
Партугальцы другі раз перамаглі ў Лізе нацый УЕФА
Футбалісты Партугаліі другі раз сталі пераможцамі Лігі нацый УЕФА, паведамляе БелТА.
Куды звяртацца, калі вам перашкаджае кінуты аўтамабіль?
Не так даўно была сведкай размовы. Двое мужчын — відаць, суседзі — ажыўлена абмяркоўвалі машыну на адной з парковак Гродна. Маўляў, стаіць ужо амаль паўгода, ніхто на ёй не ездзіць, толькі месца займае. І стала цікава, а што ж рабіць, калі выявіш такое аўто? Куды звяртацца? Уласны карэспандэнт «Звязды» даведалася пра ўсе тонкасці.
У Белавежскай пушчы прыдумваюць імёны зверанятам — вы таксама можаце дапамагчы
Сваіх імёнаў чакаюць дзіцяняты зубра, казулі і тарпанападобнага каня.
Беспілотнікі і электратранспарт: у мінскіх парках укараняюць сучасныя метады аховы парадку
З надыходам цёплага сезона сталічныя міліцыянеры ўзмацняюць патруляванне ў парках і іншых зонах адпачынку, каб забяспечыць бяспеку і спакой грамадзян. Акрамя традыцыйных пешых патрулёў, актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі: у неба паднімаюцца беспілотнікі, якія дазваляюць ахапіць вялікія тэрыторыі і аператыўна рэагаваць на парушэнні. Пра гэта паведамляе SB.by.
У Магілёве адкрылі адміністрацыйны будынак спецыяльнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі імя К. Уладзімірава
Па рашэнні міністра ўнутраных спраў створанае ўсяго некалькі гадоў таму падраздзяленне носіць імя легендарнага героя Вялікай Айчыннай вайны капітана Канстанціна Уладзімірава. Подзвіг папярэднікаў з’яўляецца для асабовага складу прыкладам мужнасці, бясстрашнасці і адданасці Айчыне.
Зламаўся ці ўстаў з-за дажджу аўтобус: ці можа пасажыр ехаць далей без дадатковай аплаты?
У чацвер вечарам Мінск накрыла стыхіяй — моцны дождж, навальніца, парывісты вецер. Заторы ў горадзе падчас залевы даходзілі да 10 балаў, транспарт, а ў тым ліку грамадскі, проста стаяў, паведамляе smartpress.by.
Імкненне да чысціні і прыгажосці — асаблівасць нашай традыцыйнай нацыянальнай культуры
Чысціня стала своеасаблівым брэндам нашай краіны. Цяпер, у Год добраўпарадкавання, робіцца яшчэ больш, каб наша Беларусь была прыгожай і ўтульнай. Але многае залежыць ад саміх людзей, бо ніхто, акрамя нас саміх, не навядзе парадак у нас у доме ці на падворку. І тут можна сказаць, што добраўпарадкаванне, падтрыманне чысціні цанілася ў беларусаў спрадвеку, з’яўляецца нашай нацыянальнай традыцыяй.
Качанава: Аб росце якасці нашай прадукцыі сведчыць дынаміка экспарту
Выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму «Пяцігодка якасці: мэтавыя задачы і шляхі іх вырашэння» прайшло ў Беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі і сертыфікацыі.