Top.Mail.Ru

Навiны

ФПБ: каля 85 % калектыўных дагавораў змяшчаюць нормы па падтрымцы работнікаў з сямейнымі абавязкамі
379

ФПБ: каля 85 % калектыўных дагавораў змяшчаюць нормы па падтрымцы работнікаў з сямейнымі абавязкамі

Гарантыі занятасці, матэрыяльная падтрымка, дапамога ў адпачынку, аздараўленні і многае іншае — і гэта толькі частка тых бонусаў для работнікаў-бацькоў, якія замацоўваюцца ў калектыўных дагаворах па ініцыятыве прафсаюзаў.

Рыжанкоў выкладзе падыходы Беларусі да ўмацавання ролі Руху недалучэння на сустрэчы ва Угандзе

Рыжанкоў выкладзе падыходы Беларусі да ўмацавання ролі Руху недалучэння на сустрэчы ва Угандзе

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў 15-16 кастрычніка прыме ўдзел у 19-й міністэрскай сустрэчы краін Руху недалучэння, якая адбудзецца ў г. Кампала (Рэспубліка Уганда).
Кранальны чэлендж, прысвечаны Дню маці, запусціў прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу
504

Кранальны чэлендж, прысвечаны Дню маці, запусціў прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу

Ініцыятыва «Мама, я даўно хацеў сказаць...» стартавала на пачатку кастрычніка ў Пінскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы імя А. Я. Кляшчова
487

З пачатку верасня прафсаюзы правялі сотні дабрачынных акцый

Старт прафсаюзнаму рэспубліканскаму «Марафону добрых спраў» быў дадзены ў пачатку верасня.
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2026—2030 гады

Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2026—2030 гады

Урад зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2026—2030 гады. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2025 года № 555, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Беларускія кардыяхірургі валодаюць поўным спектрам аперацый, якія выконваюць у лепшых сусветных клініках

Беларускія кардыяхірургі валодаюць поўным спектрам аперацый, якія выконваюць у лепшых сусветных клініках

Днямі ў РНПЦ «Кардыялогія» праведзена 39-я па ліку сёлета трансплантацыя сэрца. Яе выканалі 30-гадовай пацыентцы, якая знаходзілася ў лісце чакання некалькі апошніх месяцаў. Донарскае сэрца было дастаўлена з Бярозы пры падтрымцы экіпажаў ДАІ Брэсцкай і Мінскай абласцей — і з дапамогай хірургаў выратавала жыццё маладой жанчыны. У нашай краіне праведзена ўжо 635 такіх аперацый, пачынаючы з 2009-га, калі донарскае сэрца было перасаджана ўпершыню. Некаторым пацыентам, а іх у рэспубліцы ўжо чатыры, выканана і паўторная трансплантацыя, бо служыць такое сэрца 10-15 гадоў. Аднак трансплантацыя — гэта вяршыня хірургічнага майстэрства і апошняя надзея для пацыента. Часцей за ўсё палепшыць здароўе ўдаецца з дапамогай іншых аперацый — на ўласным сэрцы ці сасудах. У РНПЦ «Кардыялогія» магчымы ўвесь спектр хірургічных умяшанняў, якія выконваюцца ў лепшых сусветных клініках. А трапіць сюды могуць не толькі мінчане, але і жыхары з любой кропкі краіны.

Свае і чужыя, або З кім жыць, таго не гнявіць

Свае і чужыя, або З кім жыць, таго не гнявіць

Адносіны паміж суседзямі — тэма, без перабольшання, вечная. 

Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымаюць вучоныя за адкрыццё новых магчымасцяў у лячэнні раку і аўтаімунных захворванняў
403

Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымаюць вучоныя за адкрыццё новых магчымасцяў у лячэнні раку і аўтаімунных захворванняў

Уладальнікамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны 2025 года сталі Мэры Брункоў, Фрэд Рамсдэл і Шымон Сакагучы. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце прэміі.
Спусціліся ў бальніцу, якая знаходзіцца на глыбіні 420 метраў пад зямлёй

Спусціліся ў бальніцу, якая знаходзіцца на глыбіні 420 метраў пад зямлёй

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская бальніца спелеалячэння» ў горадзе Салігорску — гэта ўнікальная медыцынская ўстанова, якая выкарыстоўвае немедыкаментозны метад лячэння ў натуральным падземным спелеакомплексе, размешчаным у калійных рудніках на глыбіні 420 метраў. Бальніца з’яўляецца адзінай у свеце дзеючай установай такога профілю, якая практыкуе лячэнне ў падземных умовах. Для таго каб даведацца, як арганізаваны працэс лячэння ў падземным спелеакомплексе, мы пабывалі ў Салігорску і спусціліся ў шахту

Якая «цана медаля»?

Якая «цана медаля»?

Ацэньвалі на найбуйнейшым у СНД адукацыйным семінары, які прайшоў у Мінску.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю