Навiны
Абстаноўка на заходніх граніцах, трансфармацыя выклікаў і пагроз. Пра што казаў Вальфовіч на нарадзе сакратароў саветаў бяспекі СНД
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч 5 лістапада ў Маскве прыняў удзел у штогадовай нарадзе сакратароў саветаў бяспекі краін СНД. Па выніках сустрэчы ён расказаў журналістам пра тое, якія тэмы на ёй былі закрануты беларускім бокам, паведаміла БелТА.
У дні школьных канікул патрыятычнаму выхаванню ўдзяляецца асаблівая ўвага
Вучыць любіць Радзіму і ганарыцца яе мінулым трэба не толькі на ўроках гісторыі. Кароткія восеньскія канікулы — якраз той час, калі большасць вучняў усё роўна кожны дзень наведваюць школу. І гэта добрая магчымасць арганізаваць экскурсію з сэнсам, патрыятычны займальны квэст або акцыю. Што характэрна — школьнікам гэта падабаецца і пакідае ў душы і памяці след, які, несумненна, паўплывае на светапогляд.
У крамах Магілёўскай вобласці прадавалі пратэрміноўку і завышалі цану ў 3,3 раза
Камітэт дзяржкантролю (КДК) праверыў гандлёвыя аб’екты ў пяці раёнах Магілёўскай вобласці і выявіў факты рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў і завышэння цэн. Пра гэта паведамілі БелТА ў КДК.
У Германіі медработнік атрымаў пажыццёвае за забойства 10 пацыентаў
Суд горада Ахен на захадзе Германіі прыгаварыў да пажыццёвага зняволення медбрата за забойства 10 пацыентаў і замах на забойства яшчэ 27 чалавек. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на агенцтва DPA.
Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2026-м складуць амаль 55 мільярдаў рублёў
Урадам у Палату прадстаўнікоў унесены праект Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год», паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты Парламента.
Перагаворы Беларусі і Расіі аб цане на газ знаходзяцца ў фінішнай стадыі
Перагаворы Беларусі і Расіі аб цане на газ знаходзяцца ў фінішнай стадыі, паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз, адказваючы на пытанні дэпутатаў пасля прадстаўлення праекта закона «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы», пра гэта паведаміла БелТА.
Прэзідэнт даручыў КДК вывучыць рынак абароту тытунёвых вырабаў і спіртазмяшчальнай прадукцыі
Старшыня КДК далажыў аб выніках праведзенай праверкі ў дарожнай галіне. Адпаведную задачу (аб правядзенні маніторынгу) раней ставіў перад Камітэтам дзяржкантролю кіраўнік дзяржавы. Правяралася якасць выканання будаўнічых работ пры ўзвядзенні і рэканструкцыі дарог і мастоў, вывучалася пытанне закупак новай дарожнай тэхнікі.
Пра што Прэзідэнту дакладвалі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю і міністр унутраных спраў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Музею касманаўтыкі ў сярэдняй школе Брэсцкага раёна нададзены статус народнага
Вёска Тамашоўка — малая радзіма першага беларускага касманаўта Пятра Клімука — вядома сваім музеем касманаўтыкі далёка за межамі раёна. Унікальная калекцыя, якая налічвае ўжо больш за 2 тысячы экспанатаў, сабраных за 48 гадоў існавання музея, уключае ў сябе сапраўдныя дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы і нават школьную парту, за якой сядзеў наш вядомы суайчыннік.
Мінчан папярэдзілі аб зеленаватым колеры вады ў кранах. Нічога небяспечнага ў гэтым няма
Мінчан папярэдзілі аб магчымых зменах колеру вады ў кранах пачынаючы з 11 лістапада. Пра гэта паведаміла БелТА.