Навiны
Гродна адзначае Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У гэты святочны дзень нашчадкі пераможцаў усклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера. З году ў год цырымонія застаецца кранальнай і светлай, бо ўсе яе ўдзельнікі падзяляюць радасць мірнага жыцця, але і гора па тым, хто загінуў.
Як пошукавікі Магілёўскай вобласці аднаўляюць гістарычную праўду
Тры галоўныя «трэба»...
У нашым музеі-сядзібе Пружанскі палацык вельмі шмат цікавых экспанатаў і сярод іх... аўтабіяграфія, якую разам з іншымі дарагімі сэрцу фотаздымкамі, рэчамі перадаў зямляк, ганаровы палярнік, гвардыі падпалкоўнік Канстанцін Сцяпанавіч Рубец.
На Буйніцкім поле ўзгадаюць ахвяр вайны і дадуць старт міжнароднаму праекту «Дарогамі Памяці і Славы»
22 чэрвеня ў 4.00 раніцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» пад Магілёвам прагучыць журботны «Звон смутку» па тых, хто ў 1941 годзе прыняў на сябе першыя ўдары нямецкай арміі. На гэтым полі быў развенчаны міф аб непераможнасці ворага і зроблены першыя здымкі палаючых нямецкіх танкаў, якія трапілі на галоўныя старонкі савецкіх газет. Удзел у абласной маладзёжнай патрыятычнай акцыі прымуць прадстаўнікі ўлады вобласці і горада, дэпутаты, грамадскасць. Яны ўшануюць хвілінай маўчання памяць абаронцаў і ўскладуць кветкі да мемарыялу.
У Гродне абмеркавалі станаўленне народаўладдзя ў пасляваенны перыяд
У Гродне адбыўся круглы стол «На шляху да Вялікай перамогі», прымеркаваны да гадавіны слаўнай даты. У рамках дыскусіі ўдзельнікі гаварылі аб дзейнасці раённых Саветаў дэпутатаў, якія працавалі над аднаўленнем мірнага жыцця ў 1944-1950 гады. Удзел у ім прынялі старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, старшыні раённых Саветаў дэпутатаў, а таксама студэнты і выкладчыкі.
У сталічным Скверы 80-годдзя Перамогі высадзілі «Алею памяці»