Навiны
Лукашэнка запрасiў Прэзiдэнта Зiмбабвэ Эмерсана Мнангагву наведаць Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: — Самае галоўнае цяпер для Беларусi i Зiмбабвэ — не спыняцца. Так, мы маем пэўныя вынiкi нашага супрацоўнiцтва, але ў нас яшчэ шмат працы ў вашай краiне. Мы гатовыя рэалiзаваць той план, якi мы намецiлi падчас майго вiзiту ў Зiмбабвэ. (1 снежня 2023 года падчас перагавораў з Прэзiдэнтам Зiмбабвэ Эмерсанам Мнангагвай.)
Прэзiдэнт правёў сустрэчу з намеснiкам Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым
Як праiнфармаваў Аляксандр Лукашэнка, рашэннем кiраўнiкоў Беларусi i Расii Сяргей Глазьеў зменiць Дзмiтрыя Мезенцава на пасадзе Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы.
Беларусь і Зімбабвэ распрацуюць усеабдымную дарожную карту супрацоўніцтва да 2030 года
Беларусь і Зімбабвэ распрацуюць новую ўсеабдымную дарожную карту супрацоўніцтва на 2026-2030 гады. Такая дамоўленасць дасягнута 16 красавіка падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Зімбабвэ, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Глазьеў стане новым дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка правёў сустрэчу з намеснікам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Сяргеем Глазьевым, паведамляе БелТА.
Што адбываецца ў Польшчы на фоне прэзідэнцкіх выбараў?
Да выбараў прэзiдэнта ў Польшчы застаецца ўсяго месяц, i вiдавочна, што запал ў гэтай сувязi толькi ўзрастае. Вось i нядаўнiя дэбаты паказалi — польскае палiтычнае жыццё становiцца ўсё больш вострым: кандыдаты абяцаюць залатыя горы, а выбаршчыкi з недаверам глядзяць на гэты цырк i... купляюць генератары.
Каранкевіч: Беларусь разглядае Зімбабвэ ў якасці надзейнага стратэгічнага партнёра ў Афрыцы
Беларусь разглядае Зімбабвэ ў якасці надзейнага стратэгічнага партнёра ў Афрыцы. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч падчас перагавораў з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай, паведамляе БелТА.
«Нам даводзiцца ўмацоўваць абарону Саюзнай дзяржавы праз сiтуацыю на нашых заходнiх межах»
Днямi ў Мiнск прыбыў кiраўнiк Службы знешняй разведкi Расii Сяргей Нарышкiн. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасцi размова ў тым лiку iшла аб канструктыўным супрацоўнiцтве спецслужбаў дзвюх дзяржаў. Пратакольная частка, даступная для журналiстаў, была досыць кароткай, але, як ёмiста ацанiў кiраўнiк дзяржавы яе сутнасць — такiя сустрэчы даюць магчымасць зверыць гадзiннiкi i параiцца па некаторых пытаннях, паглядзець на перспектыву i ацанiць, як узаемадзейнiчаць далей.
Рыжанкоў знаходзіцца з візітам у Зімбабвэ
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 15 красавіка прыбыў з рабочым візітам у Зімбабвэ. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Беларуская дэлегацыя правяла перагаворы з прадстаўнікамі эфіопскага ўрада і бізнесу
У час афіцыйнага візіту міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова ў Эфіопію беларуская дэлегацыя правяла серыю перагавораў з ключавымі прадстаўнікамі эфіопскага ўрада і бізнесу. Аб тэматыцы сустрэч і дасягнутых дамоўленасцях расказалі ў прэс-службе МЗС.
Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком Службы знешняй разведкі Расіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі Сяргеем Нарышкіным, які прыехаў у Мінск для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегіі яго ведамства з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Але найперш — сустрэча з кіраўніком дзяржавы.