Навiны
Лукашэнка заклікаў краіны Глабальнай большасці не чакаць, калі з імі разбяруцца паасобку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае краіны Глабальнай большасці да аб’яднання ў адстойванні агульных інтарэсаў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведаміла БелТА.
Лукашэнка лічыць фатальнай памылкай ігнараваць прынцып непадзельнасці бяспекі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць фатальнай памылкай ігнараваць прынцып непадзельнасці бяспекі. Пра гэта ён заявіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведаміла БелТА.
Лукашэнка пазначыў прапановы Беларусі аб мірным парадку дня. У фокусе санкцыі, міграцыя, ШІ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы пазначыў ключавыя прапановы краіны па мірным парадку дня, паведаміла БелТА.
Лукашэнка: Мы не лічым сябе вінаватымі ў пагаршэнні адносін з Захадам і гатовыя працаваць разам дзеля міру
Беларусь не лічыць сябе вінаватай у пагаршэнні адносін з Захадам і гатовая разам працаваць дзеля міру. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае БелТА.
Аляксандр Шыпула — аб уласных праектах у рабоце з выбаршчыкамі
Прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, дыялогі з моладдзю — жыццё дэпутата заўсёды насычана стасункамі з выбаршчыкамі... Яно і не дзіўна, бо, як часта адзначаюць самі дэпутаты, чужых праблем не бывае. Такога меркавання прытрымліваецца і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўніоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Аляксандр ШЫПУЛА. Ён расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй 62-й Барысаўскай гарадской акрузе.
Аляксандр Лукашэнка: «Нам трэба шукаць развязкі праблемных момантаў. Адкрыта, з нацэленасцю на вынік, але з улікам нашых інтарэсаў»
Да чаго беларускі лідар заклікае еўразійскую супольнасць
Лукашэнка выказаў надзею, што Беларусь і Чэхія ў найбліжэйшай будучыні пераадолеюць існуючую турбулентнасць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Чэхіі з нацыянальным святам — Днём узнікнення незалежнай Чэхаславацкай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі сфарміраваны судзейскі корпус Апеляцыйнага эканамічнага суда
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка падпісаў указ № 381, якім сфарміраваны кадравы склад судзейскага корпуса Апеляцыйнага эканамічнага суда. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Развіццё крыптакампаній і абарона эканамічных інтарэсаў дзяржавы
У Савеце Міністраў адбылося пасяджэнне Назіральнага савета ПВТ.