Навiны
Прэзідэнту Алжыра перададзена асабістае пасланне ад Лукашэнкі з бачаннем беларускага боку па развіцці супрацоўніцтва
Падчас візіту ў Алжыр міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова яго прыняў Прэзідэнт Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыд Тэбун, паведамляе БелТА.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праінфармавала кіраўніка дзяржавы аб пытаннях кадравай палітыкі і гандлёвага забеспячэння ў рэгіёнах
Як адзначыла ў размове з журналістамі спікер, Аляксандр Лукашэнка заўсёды трапятліва адносіцца да пытанняў рэгіянальнага развіцця нашай краіны. «Гэта задача была пастаўлена і яшчэ раз сфармулявана і Усебеларускім народным сходам, і цяпер, калі мы працуем над Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 — 2030 гады, — удакладніла Наталля Качанава. — Мы дакладна разумеем, што раўнамернае развіццё рэгіёнаў, рэгіянальная палітыка — гэта перш за ўсё».
У Мінску стартаваў ХІV Форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы
Да 25 кастрычніка ўключна Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт будзе эпіцэнтрам маштабнай падзеі — тут праходзіць ХІV Форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы. Мерапрыемства сабрала звыш тысячы навукоўцаў, спецыялістаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з больш чым 40 ВНУ Беларусі, Расіі, Узбекістана і іншых краін.
Прэзідэнт заслухаў даклады Дзмітрыя Крутога і Наталлі Качанавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду заслухаў даклады кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога і Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лічбавы беларускі рубель плануецца задзейнічаць ужо налета
Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр ЯГОРАЎ расказаў пра перавагі і рызыкі анлайн-гандлю для айчынных вытворцаў падчас канферэнцыі «E-Com Day. 2025».
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў сферы каштоўнасцяў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі, каштоўнымі камянямі і вырабамі з іх. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 кастрычніка, паведамляе БелТА.
Экс-прэзідэнт Францыі Сарказі змешчаны ў турму Сантэ
Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі раніцай 21 кастрычніка узяты пад варту ў парыжскай турме Сантэ. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Што цікавіць маладых спецыялістаў Міншчыны?
Вальфовіч аб комплексным вучэнні грамадзянскай абароны: важна забяспечыць зладжанасць дзеянняў у любых умовах
Галоўная задача сённяшняга комплекснага вучэння з дзяржаўнымі органамі — забяспечыць зладжанасць і эфектыўнасць дзеянняў службаў грамадзянскай абароны ў любых умовах, заявіў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час вучэння з рэспубліканскімі сіламі грамадзянскай абароны, паведамляе БелТА.