
Паміж Беларуссю і Лівіяй падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў
Сёння ў Доме ўрада ў прысутнасці Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і старшыні ўрада нацыянальнай стабільнасці Лівіі доктара Асамы Хамада падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, паведамілі ў Савета міністраў.

Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў Указ «Аб прадастаўленні паўнамоцтваў у сферы будаўніцтва»
Дакументам прадастаўляецца права аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму па ўзгадненні з Саветам Міністраў прымаць рашэнні аб вызначэнні асаблівасцяў ўзвядзення і рэканструкцыі аб’ектаў, якія патрабуюць першачарговага будаўніцтва для развіцця адпаведнага рэгіёну, паведамілі у прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сабаленка прабілася ў 1/16 фіналу Уімблдонскага тэніснага турніру
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла другі матч Уімблдонскага турніру, паведамляе БелТА.

Курган Славы ў Дзень Незалежнасці здзівіць маштабнымі выставамі, гістарычнай відэапраекцыяй і маляўнічым феерверкам
Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» ў Дзень Незалежнасці стане цэнтрам маштабных мерапрыемстваў, якія завершацца відэапраекцыяй «Беларуская зямля» і маляўнічым феерверкам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб умовах дзейнасці БРУ
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указ № 267, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб умовах дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Улетку мінскія школьнікі могуць ездзіць на грамадскім транспарце бясплатна. Але ёсць выключэнні
З надыходам другога летняга месяца ў Інтэрнэце і сацсетках сталі масава з’яўляцца навіны аб адмене для беларускіх школьнікаў бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце: з 1 ліпеня па 31 жніўня навучэнцы абавязаны яго аплачваць. Ці прадугледжаны летам для сталічных школьнікаў бясплатны праезд у грамадскім транспарце, паведамляе «Минск-Новости».

Беларусь і Лівія падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве ў адукацыі і шэраг міжвузаўскіх пагадненняў
Беларусь і Лівія падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве ў адукацыі і шэраг міжвузаўскіх пагадненняў. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч у час візіту лівійскай дэлегацыі ў навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік», паведамляе БелТА.

Мінскае метро вырашыла падоўжыць работу 3 ліпеня. Якія 5 станцый будуць адкрыты да 02:00?
У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці 3 ліпеня Мінскі метрапалітэн зменіць рэжым работы. Цягнікі будуць курсіраваць з 5:30 3 ліпеня да 2:25 4 ліпеня, паведамляе Smartpress. by.

Праверыць інфармацыю за хвіліну. Міліцыя Гродна распрацавала чат-бот для абароны ад махляроў
УУС Гродзенскага аблвыканкама распрацавала чат-бот для абароны ад махляроў, які дапамагае хутка праверыць інфармацыю. Пра гэта паведамляе БелТА.
