Навiны
У сталіцы за паўгода адкрылася больш за 700 кавярняў і рэстаранаў
Сёлета ўпершыню за апошнія больш чым дзесяць гадоў у Мінску з’явілася рэкордная колькасць кафэ і рэстаранаў, розных паводле фармату, кухні і культурнай прыналежнасці. У трэндах — навамодны фармат з Bubble Tea (чайны напой, які складаецца з гарбаты, малака ці фруктовага соку) і кітайскай кухняй. Такі попыт тлумачыцца ў тым ліку вялікай колькасцю гасцей і турыстаў з Кітая. Папулярныя і розныя кавярні, якіх у сталіцы шмат, але кожная імкнецца завабіць наведвальнікаў сваімі асаблівасцямі. Як правіла, усе ўстановы запатрабаваны, і на 10 тых, што толькі адкрыліся, прыпадае ўсяго адна, якая закрылася. Пры гэтым вольныя памяшканні, каб адкрыць кафэ, давядзецца пашукаць. Адкрыццё рэстарана звязана з яшчэ большымі цяжкасцямі, бо інвестыцыі тут складаюць ад 500 тысяч долараў да мільёна. Перавагу ў рэстаранным бізнесе сёння аддаюць адкрытым кухням, дзе наведвальнікі бачаць, як гатуецца іх ежа — а гэта ўжо не толькі новы трэнд, але і максімальна кароткі шлях устанавіць давер і заваяваць аўдыторыю.
Просты сакрэт поспеху ад хлебаробаў, за якім стаіць нялёгкая праца
Чаму беларускія прадукты такія смачныя?
Зазірнуўшы ў беларускі супермаркет, дзе на прылаўках грувасцяцца горы салямі, кумпякоў і сардэлек айчыннай вытворчасці, а ў малочным аддзеле і зусім вочы разбягаюцца — цудоўная смятана, ёгурты, ражанка, масла, малако — і ўсяго гэтага нярэдка дзясяткі відаў, госці нашай краіны нярэдка ўпадаюць у ступар. Айчынная харчовая прадукцыя заваявала сэрцы не толькі блізкіх суседзяў, але і людзей з далёкага замежжа. Найперш — сваёй найвышэйшай якасцю.
Самую вялікую порцыю юхі плануюць прыгатаваць на фестывалі ў Івацэвіцкім раёне
У Расіі прызналі новую сельгаскультуру і рыхтуюцца да незвычайнага ўраджаю
Урад Расіі афіцыйна ўключыў бананы ў пералік сельскагаспадарчай прадукцыі. Адпаведная пастанова апублікаваная на партале прававой інфармацыі, паведамляе SamrtPress са спасылкай на РІА Новости.
99% насельніцтва Беларусі можа дазволіць сабе здаровае харчаванне
Якія памылкі часцей за ўсё здзяйсняюць бацькі пры ўвядзенні прыкорму?
«Бацькі часта не дазваляюць дзіцяці быць самастойным у прыёме ежы, — кажа Марына Станкевіч, урач акушэр-гінеколаг, кансультант па грудным гадаванні і спецыяліст па харчаванні дзяцей. — Неабходна даваць дзіцяці магчымасць чапаць ежу і выкарыстоўваць лыжку ці відэлец. Гэта дапамагае яму навучыцца есці самастойна і разумець, што гэта яго ежа». Якія яшчэ памылкі часцей за ўсё здзяйсняюць бацькі пры ўвядзенні прыкорму, паведамляе Smartpress.by.
Курыныя яйкі могуць патаннець у Беларусі