Навiны
Новы рэкорд — больш за 80 тысяч беларусаў збіраецца на «другую» пенсію са «Стравітай»
Гэта на 13,3 тысячы больш, чым на пачатак 2026 года, растлумачылі ў Міністэрстве фінансаў. А 330 чалавек — ужо атрымліваюць выплаты дадатковай назапашвальнай пенсіі.
Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі міжнародных дамоваў з Іарданіяй, Аманам, Пакістанам і М’янмай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў з Іарданіяй, Аманам, Пакістанам і М’янмай. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Беларусі праводзяць маніторынг закона аб прававым рэжыме тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС
На Прававым форуме Беларусі адкрыты прававы маніторынг закона аб прававым рэжыме тэрыторый, якія пацярпелі ад радыеактыўнага забруджвання ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе БелТА.
Маліноўскі вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення СК па Гродзенскай вобласці
Генерал-маёр юстыцыі Эдуард Маліноўскі вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці і звольнены са службы ў СК па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
У Мінскай вобласці нарыхтоўка кармоў вядзецца ва ўсіх раёнах
У Мінскай вобласці нарыхтоўка кармоў вядзецца ва ўсіх раёнах. Пра гэта паведамляе БелТА.
Экспарт беларускіх тавараў расце. Супрацоўніцтва з маркетплэйсам Wildberries абмеркавалі ва ўрадзе
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын ва ўрадзе сустрэўся з заснавальніцай і генеральным дырэктарам Wildberries Таццянай Кім, перадае БелТА.
Пашпарт, чорная ручка, пропуск. Што можна пранесці з сабой на ЦЭ і ЦТ у аўдыторыю
Што можна пранесці з сабой на ЦЭ і ЦТ у аўдыторыю, нагадаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКЗ) Дзмітрый Міронаў, паведамляе БелТА.
Выпускнікі 11 класаў здаюць цэнтралізаваны экзамен
Вітаючы на свяце апошняга званка старшакласнікаў, міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ нагадаў ім, што праз некалькі дзён іх чакае першы этап цэнтралізаванага іспыту — адно з галоўных выпрабаванняў, якое вызначыць іх будучыню.
У школах Беларусі празвінеў апошні званок
Сёлета фармат свята быў зменены — агульнарэспубліканскі «Апошні званок» вырашылі не праводзіць з-за вялікай загрузкі выпускнікоў, звязанай са здачай экзаменаў. Аднак апошні званок 23 мая прагучаў святочна, весела па ўсёй прасторы нашай краіны, па ўсіх вялікіх і малых гарадах — як і належыць такому маштабнаму мерапрыемству і знакавай падзеі. Яно і зразумела: мы адпраўляем у дарослае жыццё тысячы нашых дзяцей, чарговую плеяду маладых, дзёрзкіх, таленавітых — тых, хто будзе будаваць сваю будучыню і будучыню сваёй краіны.
Ёй было шэсць гадоў, калі яна аказалася ў канцэнтрацыйным лагеры...
Вялікая Айчынная вайна пакінула пасля сябе мільёны пакалечаных лёсаў. Жорсткасць захопнікаў не ведала меж, яны нікога не шкадавалі. Пад гнеў гітлераўцаў патрапіла і сям’я Людмілы АБРАМОВІЧ, у госці да якой у вёску Ляпешкі Іўеўскага раёна завітала карэспандэнт «Звязды».